І працай, і песняй адзіныя

Не сакрэт, што для выніковасці працы любога калектыву патрэбна не адно састаўляючае. Да граматнага кіраўніцтва, прафесіяналізму работнікаў патрэбен яшчэ добры мікраклімат сярод калег і клопат за агульную справу. У працоўных калектывах Петрыкаўшчыны, якія напрыканцы мінулага тыдня сабраліся на сцэне раённага Дома культуры для ўдзелу ў аглядзе мастацкай самадзейнасці, усё гэта ёсць. Кожны з іх – каманда аднадумцаў, для якіх прэстыж арганізацыі важная справа. Дзеля агульнай мэты – прадэманстраваць творчыя магчымасці – знаходзіўся час і месца для рэпетыцый, нараджаліся песні і танцы, набываліся сцэнічныя касцюмы. І хоць ідэйнымі натхняльнікамі ўдзелу ў такіх мерапрыемствах з’яўляюцца прафсаюзныя лідары, самі ўдзельнікі гавораць, што выхад на сцэну для іх – гэта прыемны адпачынак сярод калег і атрыманне станоўчых эмоцый. Хочацца агучыць працоўныя калектывы, якія сваім выхадам на сцэну здзівілі, натхнілі, захапілі: ДЛГУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, УАЗ ”Петрыкаўская ЦРБ”, ДУ “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, установа “Капаткевіцкі дом-інтэрнат для прыстарэлых і інвалідаў”, КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, КУП “ДРАЦ “Пціч”, ААТ “Камаровічы”, установа ”Капцэвіцкі псіханеўрала-гічны дом-інтэрнат для прыстарэлых і інвалідаў”; установы адукацыі: Петрыкаўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, Капаткевіцкая сярэдняя школа, Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, Чалюшчавіцкая сярэдняя школа, сярэдняя школа № 2 Петрыкава, яслі-сад № 5 Петрыкава, Петрыкаўскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 1 лёгкай прамысловасці.
Па выніках конкурсу вызначаны лепшыя ў намінацыях: выканаўца вакальнага жанру, вакальна-інструментальны жанр, харавы калектыў, выканаўца размоўнага жанру, харэаграфічнага жанру, тэатральнага жанру, канферанс.
Пераможцы прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Святу Працы.
Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі, дзе мы абавязкова абазначым значымую падзею.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о