Распачаўся сезон рыбнай лоўлі і філіял Дзяржэлектранагляду па Гомельскай вобласці нагадвае, што рыбалка ў ахоўнай зоне паветраных ліній электраперадачы забаронена.
Паважаныя рыбакі, звярніце ўвагу, што на апорах ЛЭП бліз вадаёмаў размешчаны папярэджваючыя і забараняючыя плакаты, што інфарміруюць пра небяспеку. Гэтыя шыльды аднаўляюцца штогод, але ў першую чаргу клапаціцца пра бяспеку павінны самі рыбакі: варта памятаць пра ахоўныя зоны і запэўніцца, што на шляху да месца рыбалкі няма правіслых ці абарваных правадоў. У адваротным выпадку трэба арганізаваць ахову месца пашкоджання, папярэдзіць акружаючых пра небяспеку набліжэння на адлегласць не менш чым 10 метраў і неадкладна паведаміць пра пашкоджанне ў РЭС па нумары тэлефона 114, ці 101 у МНС.
Перад тым, як раскласці вуду, трэба запэўніцца, што вы знаходзіцеся ў бяспечным месцы, па-за ахоўнай зонай ЛЭП. Звычайна правады знаходзяцца на адлегласці 6-10 метраў ад ўзроўню вады, і калі ваша вудачка перавышае гэтую даўжыню, варта адыйсці значна далей, бо для паражэння электрычным токам не абавязкова чапляць провад – дастаткова трапіць у межы дзеяння электрычнага поля. Менавіта па гэтай прычыне летась пад уздзеянне электрычнага току трапілі два рыбакі на Магілёўшчыне.
Варта нагадаць, што небяспечнай з’яўляецца рыбалка і ў час навальніцы. Беражыце сябе!

Віктар ВАЛАСОВІЧ,
начальнік Петрыкаўскай РЭГІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о