Праца са зваротамі грамадзян – адна з дзейсных

0
378

На мінулым тыдні адбылася заключная ў 2022 годзе сесія раённага Савета дэпутатаў. Абмеркаваны вынікі працы за год, напаўненне бюджэту раёна. Таксама намечаны задачы на 2023 год, вызначаны ключавыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Справаздача старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Макарэвіча аб рабоце раённага Савета і яго органаў за мінулы год стала галоўным пытаннем, вынесеным на разгляд дэпутатаў.

Праца са зваротамі грамадзян
Дэпутатамі ўсіх узроўняў у справаздачным перыядзе праведзена 547 прыёмаў, разгледжана 320 пытанняў, праведзена 1483 сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства.
Аналіз зваротаў дазволіў выявіць пытанні, якія найбольш хвалююць насельніцтва – утрыманне дарог у населеных пунктах, пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання.

Добраўпарадкаванне раёна
Прыкметных поспехаў за год дэпутаты дабіліся ў пытаннях добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі.
Прадпрыемствы і арганізацыі раёна, дэпутацкі корпус, сельскі актыў, жыхары населеных пунктаў прымалі актыўны ўдзел у рабоце па навядзенні парадку на падведамасных тэрыторыях.
Добраўпарадкоўваліся тэрыторыі агульнага карыстання, грамадзянскія могілкі, месцы воінскіх пахаванняў, праводзілася ўстаноўка і фарбаванне агародж, разбіўка кветнікаў.

Найбольш значныя выкананыя работы па добраўпарадкаванні – гэта прывядзенне ў парадак агародж, вулічна-дарожнай сеткі, азеляненне населеных пунктаў Петрыкаўшчыны, добраўпарадкаванне домаўладанняў і прылеглых тэрыторый, навя-дзенне парадку на грамадзянскіх могілках, навядзенне парадку на воінскіх пахаваннях.
Як адзначыў Сяргей Макарэвіч, у бягучым годзе выдалена 608 аварыйных дрэў, праведзена санітарнае абразанне 1056 дрэў. У мэтах азелянення населеных пунктаў выканана кампенсацыйная пасадка саджанцаў у колькасці 9745 штук, разбіта 360 кветнікаў і клумб. Прыведзена ў парадак 161 домаўладанне, афарбавана 117 фасадаў дамоў, адрамантавана 20 шахтавых калодзежаў, абноўлена і ўстаноўлена больш за 290 малых архітэктурных форм, убрана больш за 650 несанкцыянаваных звалак.
Яшчэ адзін напрамак, да якога асаблівая цікавасць у дэпутатаў, назіральных камісій – знос лядашчага жылля.

На працягу года было дадаткова выяўлена 15 пустых дома-ўладанняў, 7 домаўладанняў былі зняты з уліку пустуючых без зносу, наведзены парадак уласнікамі.
Найбольшая колькасць пустых і старых дамоў размешчана на тэрыторыях Навасёлкаўскага і Мышанскага сельсаветаў – 141 і 40 адпаведна.
Па стане на снежань 2022 года ў сельскіх населеных пунктах усяго знесена 50 пустуючых дома-ўладанняў.

За студзень-лістапад 2022 года прагрэйдзіравана і падсыпана 457 кіламетраў сельскіх дарог. Найбольшы аб’ём работ выкананы Камаровіцкім, Навасёлкаўскім, Пціцкім сельсаветамі.

Садзейнічанне занятасці насельніцтва
У мэтах рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года нумар 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” ў раёне створана пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, у склад якой уваходзяць дэпутаты.
У выніку працы камісіі пацвердзілі сваю занятасць 1127 чалавек, у тым ліку плацельшчыкі ЖКП – 122 чалавекі.
Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 383 грамадзянам, у тым ліку 18 грамадзян аформілі рамесную дзейнасць.

Удзел у грамадскіх мерапрыемствах
Традыцыйна дэпутаты прынялі ўдзел у акцыі “Збяры партфель першакласніку.” 18 першакласнікам у Дзень ведаў былі ўручаны партфелі са школьнымі прыладамі.
Таксама да заканчэння навучальнага года ўстановам адукацыі дэпутаты ўручылі наборы спартыўнага інвентару, настольныя гульні.
Дэпутаты не забываюцца пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Традыцыйна да 9 мая і да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны былі ўручаны падарункі.
Падводзячы вынік сесіі, Сяргей Аляксандравіч выказаў па-дзяку службам Петрыкаўскага раёна за супрацоўніцтва ў вырашэнні ўзнікаючых пытанняў.
– Шмат зроблена ў бягучым годзе, у 2023 годзе неабходна зрабіць яшчэ больш. Беларусь – наш агульны дом і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і прывабным для жыцця.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Галіны КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о