Сучасныя камунікацыі з прымітыўным стаўленнем. Асобныя грамадзяне выкідаюць ва ўнітаз староннія рэчы. З гэтага ўзнікае шмат праблем

0
1183

Усе мы маем жаданне жыць утульна – і гэта зразумела. Але часцяком імкненне да асабістага камфорту не атаясамліваецца з цывілізаванасцю і нават дачыняе немалую агульную шкоду. Маўляў, жыву як мне лепей, а астатнія мяне не хвалююць. Чаму так адбываецца, прапануем разгледзець на рэальным прыкладзе.

Сучасныя камунікацыі  з прымітыўным стаўленнем. Асобныя грамадзяне выкідаюць ва ўнітаз староннія рэчы.  З гэтага ўзнікае шмат праблем

Працаўнікам ЖКГ выпадае адключаць водаадвядзенне ў паўночнай частцы раёна даволі часта. Сітуацыю ўскладняе і той факт, што да каналізацыйнай сістэмы мікрараёна на вуліцы Дружбы далучаны акушэрска-гінекалагічны корпус Петрыкаўскай ЦРБ. Такое становішча, як мінімум, раздражняе і стварае нязручнасці, але па якой прычыне адбываюцца адключэнне? З гэтым пытаннем мы і звярнуліся да камунальнікаў.

Начальнік вытворчасці вода-праводна-каналізацыйнай гаспадаркі Алег Ветошкін адзначыў:

“Адключэнні водаадвядзення звязаныя з няправільнай эксплуатацыяй каналізацыйных сістэм некаторымі жыхарамі мікрараёна “Паўночны”. Калі казаць прасцей, асобныя грамадзяне выкідаюць ва ўнітаз староннія рэчы. Вы б маглі вельмі здзівіцца, калі даведаліся, што забруджвае помпы каналізацыі, але самае праблемнае смецце, гэта сродкі гігіены, у прыватнасці – вільготныя сурвэткі”.

Вадаадвядзенне ад кожнай кватэры сыходзіцца да агульнага сцёку, якая, праходзячы праз помпу, скіроўваецца да цэнтральнай каналізацыі, а потым – да станцыі ачысткі вады. Як раз, калі плынь праходзіць праз помпу, у прыладзе застаецца ўсё смецце, якое нядобранадзейныя жыхары вырашылі наўпрост змыць ва ўнітаз.

Сучасныя камунікацыі  з прымітыўным стаўленнем. Асобныя грамадзяне выкідаюць ва ўнітаз староннія рэчы.  З гэтага ўзнікае шмат праблемТлумачыць дэталі тэхналагічнага працэсу мне здаецца не варта, але ў агульных рысах прывяду некалькі лічбаў. Супрацоўнікі камунальнай службы падымаюць на паверхню і чысцяць некаторыя помпы па некалькі разоў на дзень.

Як мінімум раз на два месяцы ў “Паўночным” адбываецца поўная ачыстка і механізмаў, і калодзежаў. Для параўнання: у мікрараёне ваеннага гарадку гэтая працэдура праходзіць утрая павольней – прыкладна раз на паўгода.

– Пасля такіх капітальных ачыстак, што займаюць болей за поўдня і звыш 30-ці чалавека-гадзін, мы выцягваем на паверхню каля трох соцень кілаграмаў смецця. Тыя помпы, канструкцыя якіх прадугледжвае спецыяльныя змяльчальныя нажы, часам адключаюцца аўтаматычна, бо іх лязо разлічана на туалетную паперу, а не на сінтэтычныя матэрыялы вільготных сурвэтак, аднаразовых дзіцячых пялёнак, падгузнікаў ці цэлафанавых пакетаў.

Сучасныя камунікацыі  з прымітыўным стаўленнем. Асобныя грамадзяне выкідаюць ва ўнітаз староннія рэчы.  З гэтага ўзнікае шмат праблем Сучасныя камунікацыі  з прымітыўным стаўленнем. Асобныя грамадзяне выкідаюць ва ўнітаз староннія рэчы.  З гэтага ўзнікае шмат праблемГэтая праблема суправаджае нас, як толькі з’явіўся мікрараён “Паўночны”. Зразумела, чым болей дамоў далучаецца да каналізацыйнай сістэмы, тым болей забруджваюцца попмы і тым часцей мы вымушаны адключаць водаадвядзенне для прафілактычных і рамонтных працэдур. Уявіце, толькі за паўгады тут згарэла пяць помпаў, якія мы замянілі на новыя. Кошт аднаго агрэгата – каля 13 тысяч рублёў. Чатыры з пяці няспраўных помпаў мы аддалі ў рамонт, адна, на жаль, ужо не рамонтаздольная. Рамонт кожнай прылады, між іншым, каштуе ад 1,5 да 3 тысяч рублёў.

Сітуацыя асабліва ўскладнілася з надыходам навагодніх святаў, бо ў кожнай кватэры гатавалі багата страў, усе прыводзілі сябе ў парадак перад тым, каб сесці за святочны стол, адпаведна з’явілася нашмат болей і смецця, – адзначыў выконваючы абавязкі начальніка ўчастка Петрыкаўскай водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Іван Ткачэнка.
Мы накіраваліся да адной з помпаў, дзе як раз праводзілася прафілактычная ачыстка. Працаўнікі, адкрыўшы калодзеж, адразу звярнулі маю ўвагу на паўлітровую шкляную бутэльку, відаць з-пад алкагольнага напою, якая трымалася на плаву ў вадзе сярод іншага бруду. “Ніякім іншым чынам, як праз унітаз, гэтая бутэлька трапіць сюды не магла”, – адзначыў адзін з супрацоўнікаў. Праз некалькі хвілін, калі помпу дасталі, камунальнікі з дапамогай сцізорыка прачысцілі сопла: вільготныя сурвэткі, рэшткі дзіцячай цацкі, упакоўка ад салодкіх ласункаў і гігіенічных сродкаў.

Трапілі б вы на капітальную чыстку – маглі пабачыць хіба не ўсё, што ў нармальнага чалавека павінна быць у вядры для смецця. “Ва ўнітаз неахайныя гаспадыні і гаспадары спускаюць рэшткі садавіны, гародніны, трапляюцца косткі жывёл і галовы рыб. Знаходзілі мы і галаву немалога труса, але асабліва няёмка было, калі выявілі патопленае кацяня ў цэлафанавым пакеце.
Часам нават дзіву даешся, як увогуле людзям у галаву прыйшло і ўдалося змыць у каналізацыю некаторыя рэчы: нацельную бялізну, капронавыя калготы, прасціну для ложку. Аднойчы мы выцягнулі, уявіце сабе, рэч гардэробу верхняй вопраткі. Гэта мы ўжо не кажам пра мабільныя тэлефоны, нажы, цэлафанавыя пакеты”, – падзяліліся працаўнікі.

Вось і складваецца сітуацыя, калі людзі карыстаюцца створаным камфортам, але аніякай адказнасці не адчуваюць. Ігнаруюць яны паведамленне пра ўтылізацыю на ўпакоўках сродкаў гігіены, не выконваюць патрабаванні камунальнікаў. Спецыялісты ЖКГ намагаюцца працаваць з насельніцтвам, праводзяць тлумачальныя гутаркі, але эфект ад такіх сустрэч невялікі, маўляў, некаторыя разумеюць, але большасць, пэўна толькі выгляд робіць – бо смецця ў каналізацыйнай сістэме меней не становіцца.

Не асэнсоўваючы наступстваў свайго легкадумства, жыхары, па чыёй віне камунальнікі і вымушаны адключаць водаадвядзенне, абвінавачваюць камунгас, але калі пачаць спрэчку дэталёва, зводзяць прэтэнзіі да дзіцячай, па сваёй сутнасці, логікі: раз я плачу грошы – жадаю якасных паслуг! На жаль, такія разважанні – рэгрэс. Шкада, што многія не разумеюць: самыя простыя, першасныя рэчы залежаць у першую чаргу ад нас саміх: чысціня навокал, здароўе, пытанні бяспекі не вырашацца самі сабою, не закрыюцца спецыялістамі, калі сам чалавек не прыкладае да гэтага аніякіх намаганняў.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о