Вечар пятніцы для жыхароў аграгарадка Курыцічы быў незвычайным – на полі перад населеным пунктам гаспадарка адзначала раённыя Зажынкі – народная свята пачатку жніва і збору ўраджаю.

Эскадры зерневага мора  плывуць па Палессі

Акрамя галоўных віноўнікаў урачыстасці – хлебаробаў, на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі раёна і кіраўнікі сельгасарганізацый Петрыкаўшчыны. Пасля музычнага вітання і творчага падарунку ад чалюшчавіцкіх артыстаў з прамовай перад прысутнымі выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка, які адзначыў:
– Сябры, вось і надыйшоў чарговы сезон жніва – часу, калі вы павінны даказаць, што наша зямля не менш урадлівая за іншыя, што і мы годныя гаспадары. Спадзяюся, ваша шчырая праца прынясе важкі ўнёсак да агульнага беларускага караваю.

Эскадры зерневага мора  плывуць па ПалессіДа слоў пажадання моцнага здароўя і ладнай працы далучыўся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Місюра. Ён распавёў пра апошнія дасягненні сельскагаспадарчай галіны раёна, адзначыўшы, што ўжо сёння 52 камбайны гатовыя выйсці на палеткі, яшчэ 5 новых машын прыбудуць на Петрыкаўшчыну днямі. У гарачы час жніва кожны экіпаж сажне зерневых у сярэднім на 350-ці гектарах палеткаў.

Эскадры зерневага мора  плывуць па ПалессіПасля гэтых слоў жанчыны накіраваліся да поля, каб зжаць першы сноп, які быў падараваны кіраўніку раёна.

Эскадры зерневага мора  плывуць па ПалессіЭскадры зерневага мора  плывуць па Палессі

Эскадры зерневага мора  плывуць па ПалессіЭскадры зерневага мора  плывуць па Палессі

Протаіерэй і настаяцель царквы Ушэсця Гасподняга Дзмітрый Пасечнік адслужыў малебен і асвяціў прысутных і сельскагаспадарчую тэхніку.

Эскадры зерневага мора  плывуць па ПалессіЭскадры зерневага мора  плывуць па ПалессіУсім прысутным быў прапанаваны квас і, канешне, каравай, што атрымалі пачэсныя госці напачатку мерапрыемства. Слова было прадастаўлена выконваючаму абавязкі дырэктара ААТ “Курыцічы” Мікалаю Відасеву. Мужчына гучна прамовіў: “Камбайнеры, па машынах”.

Эскадры зерневага мора  плывуць па Палессі

Пасля чаго калона камбайнаў пачала ўпэўнена рухацца ў напрамку поля. Пажадаем хлебаробам здароўя, моцы, невычэрпнай энергіі і добрага надвор’я.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о