Памяць пра вайну вучыць жыць у міры

0
437

На гэтым тыдні Прэзідэнт прыняў удзел у цырымоніі ўшанавання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу, дзе недвухсэнсоўна заявіў, што “сёння мяняецца не толькі свет, мяняюцца арміі” і “сучасныя фашысты краін НАТА нікуды не дзеліся, яны не памерлі”.
Так, варта прызнаць, што ніколі яшчэ ў сучаснай гісторыі наша рэспубліка не сутыкалася з такім беспрэцэдэнтным узроўнем пагроз і выклікаў нацыянальнай бяспецы. Кіберпрастора – месца, дзе сёння супраць Беларусі развязана поўнамаштабная гібрыдная вайна, якая з дня ў дзень носіць наступальны характар. Больш таго, адначасова робяцца спробы раскалоць эканамічныя і палітычныя саюзы, у якія ўваходзяць Беларусь і Расія. Масіраваны ціск прывёў да таго, што, на жаль, некаторыя саюзнікі па АДКБ і СНД займаюць чакальную пазіцыю. А нейтральныя Швецыя і Фінляндыя раптам выказалі жаданне тэрмінова далучыцца да НАТА, і кіраўніцтва блока, насуперак сваім правілам, гатова ў паскораным парадку прыняць іх у альянс. Гэта робіцца, нават не пытаючыся, што думаюць народы гэтых краін. На саміце НАТА, які нядаўна адбыўся, заяўлены намеры прынцыпова ўзмацніць сваю прысутнасць і ўплыў у Еўропе.
Але пры гэтым, што немалаважна, палітыка Беларусі не пахіснулася, мы падтрымліваем дыялог з краінамі, якія паважаюць нашае меркаванне і нашы інтарэсы.
На сустрэчы з вайскоўцамі Прэзідэнт канстатаваў, што краінамі Захаду пры адкрытым дырыжорстве Злучаных Штатаў паслядоўна, метадычна і нават насуперак уласным нацыянальным інтарэсам і жаданням народаў разбураецца сістэма глабальнай бяспекі. У выніку гэтая мэтанакіраваная палітыка прывяла да ваеннага канфлікту ва Украіне.
Адначасова сам факт таго, што польскія ўлады працягваюць напальваць абстаноўку ў рэгіёне пры непасрэднай падтрымцы ЗША, сведчыць пра высокую верагоднасць спробы ўцягвання Беларусі ў ваенныя дзеянні.
Аляксандр Лукашэнка даў дакладны сігнал украінскай уладзе пра тое, што не пацерпіць шантажу, націску і пагроз. Усе правакацыйныя дзеянні ў адносінах да Беларусі не застануцца без адказу. Мы ні на каго нападаць не збіраемся, і нават у стратэгічных ваенных планах гэтага няма. Іншая справа, што ў любы момант, пачынаючы з пагранічных войскаў і завяршаючы ўнутранымі войскамі, Беларусь гатова даць адпор агрэсару.
У той жа час Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз заклікае апанентаў да разважлівасці, раздумацца і спыніць амерыканскую ваеншчыну. Аднак, па-ранейшаму нарошчваюцца групоўкі войскаў, падтрымліваецца неанацысцкая ідэалогія і адкрыта фашысцкія рэжымы вакол непажаданых краін. На жаль, такая палітыка Захаду набліжае мір да бездані вялікай вайны, у якой пераможцаў не будзе…
Будзем шчырымі, на сёння ў Еўропе толькі наша краіна выступае гарантам бяспекі і міру. Таму словы Прэзідэнта аб тым, што палітыка дзяржавы накіравана на падтрымку чалавека ў пагонах, поўнасцю адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі. Беларускае грамадства сёння як ніколі зацікаўлена перш за ўсё ў міры. Мадэрнізацыя арміі, і гэта разумее кожны свядомы беларус, – гэта галоўная ўмова захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны. Ваенны бюджэт фармаваўся і будзе планавацца адпаведна выклікам і рэсурснай базы краіны. Усе грамадзяне павінны ведаць і быць перакананыя: Прэзідэнт не дасць у крыўду Беларусь і зробіць усё магчымае, каб пазбегнуць вайсковага канфлікту.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о