“Прарасійскія” актывісты супраць украінскай прапаганды

0
1270

24 лютага, у дзень гадавіны пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне, у Германіі перад пасольствам РФ усталявалі расійскі танк. Відэа з месца падзей абляцела ўсе сацыяльныя сеткі. Баявую машыну даставілі ў Германію супрацоўнікі музея “Berlin Story Bunker”.

Як паведамілі музейшчыкі, танк быў падбіты ў канцы сакавіка 2022 года на ўскраіне ўкраінскага сяла Дзмітраўка. Па цынічнай задумцы рэжысёраў гэтай акцыі, баявую машыну размясцілі такім чынам, што яе ствол накіраваны прама на дыппрадстаўніцтва.
Па словах арганізатараў мерапрыемства, акцыя з устаноўкай танка была загадзя ўзгоднена з уладамі. Але тут арганізатары “перформансу”, як гучна сведчаць інтэрнет-крыніцы, адкрыта хлусяць: берлінскі раён Мітэ першапачаткова катэгарычна адмовіў у правя-дзенні мерапрыемства, бо тэрытарыяльна акцыя запланавана насупраць аб’екта, які мае дыпламатычны статус і напрамую закранае знешнепалітычныя інтарэсы ФРГ, да таго ж, значна пагоршыць знешні выгляд вуліцы Unter den Linden. Пасля адмовы мэрыі, арганізатары падалі іск у суд, і акцыю ўсё ж дазволілі. Так, падбіты расійскі танк застанецца на вуліцы да 27 лютага.

Але нечакана для арганізатараў гэтага перформансу ўсё пайшло не па задуманым сцэнарыі. Замест маштабнай дэкарацыі ўкраінскай прапаганды, падбіты рускі танк стаў месцам, куды жыхары Берліна сталі ўскладаць кветкі. Сотні, тысячы кветак! Нямецкі таблоід “Bild” у сваім гнеўна-істэрычным артыкуле назваў людзей, якія прыйшлі з кветкамі да танка, “прарасійскімі актывістамі”, а саму акцыю “абуральнай падтрымкай вайны”.

Прадстаўнікі пасольства Расіі ў Германіі заявілі, што немцы не сталі часткай “правакацыі” з падбітым расійскім танкам. “Дзякуем усім, уключаючы нашых суайчыннікаў у ФРГ, хто прынёс кветкі да расійскага танка, які стаў сімвалам барацьбы з неанацызмам на Украіне”, – заключылі ў расійскім пасольстве.

Больш за тое, 25 лютага ў цэнтры Берліна прайшла шматтысячная дэманстрацыя ў падтрымку намаганняў па дасягненні міру ва Украіне. Актывісты выступалі супраць паставак зброі Кіеву, а таксама за найхутчэйшае правядзенне мірных перамоў. Вяртаючыся з мітынгу, многія жыхары Берліна ўскладалі на ўсталяваны перад пасольствам праўкраінскімі актывістамі танк пунсовыя ружы ў падтрымку расійскіх ваеннаслужачых.

Паліцыя Берліна ў сваю чаргу не перашкодзіла скінуць кветкі з выстаўленага ля пасольства танка, шэраг гараджан спрабавалі абараніць кветкі і вярнуць іх на месца, у выніку чаго ўзнікла сварка.

І гэта не адзіны пратэстны выхад нямецкага грамадства ў мінулыя выхадныя: актывісты пікетавалі каля авіябазы Рамштайн, выступаючы супраць далейшых паставак зброі ва Украіну і патрабуючы мірных перамоваў. Між іншым, менавіта на базе Рамштайн неаднаразова абмяркоўвалася далейшая ваенная падтрымка Кіева. Таксама гэтая авіябаза адыгрывае ключавую ролю ў лагістыцы і забеспячэнні.

Усё ж прыемна зазначыць, што еўрапейцы пакрысе пачынаюць ўсведамляць сапраўдныя прычыны расійска-ўкраінскага супрацьстаяння. Дзякуй вялікі усім свядомым! Не толькі за ружы, але і за тое, што, насуперак бясконцым спробам заразіць вашыя душы вірусам русафобіі, вы захавалі мудрасць, разважнасць і адэкватнасць.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о