Беларускі аўтамабільны брэнд Belgee ўпершыню патрапіў у ТОП-10 самых прадаваных легкавых машын у Расіі.
У рэйтынг лідараў продажаў айчынная марка легкавых аўтамабіляў увайшла ў першым тыдні сакавіка бягучага года. За сем дзён у Расіі быў рэалізаваны 541 новы аўтамабіль Belgee Х50.
Выпускаць аўтамабілі пад уласным брэндам беларускі аўтавытворца “БелДЖЫ” задумаў у канцы 2022 года. А напрыканцы ліпеня 2023 года з канвеера сышла першая партыя аўтамабіляў.
Нагадаем, што Расія – асноўны эканамічны і гандлёвы партнёр Беларусі, а таксама найбуйнейшы экспартны рынак для айчынных тавараў. Наша рэспубліка актыўна нарошчвае прамысловыя адносіны з расійскімі рэгіёнамі. Суседзі зацікаўлены ў супрацоўніцтве і развіцці імпартазамяшчэння, у тым ліку і ў машынабудаванні. Айчынныя прамысловыя кампаніі падключыліся ўжо да расійскай лічбавай платформы, а беларускія банкі далучаны да расійскай сістэмы дзяржзаказу. Дваццаць восем саюзных праграм значна спрашчаюць міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне дзвюх краін.
У беларускага машынабудавання ёсць будучыня і перспектывы. Пра гэта гаварыў і Прэзідэнт нашай краіны. “Праграма ў нас салідная: мы павінны забяспечыць сваіх людзей сваім аўтамабілем. Які б ні быў імпартны аўтамабіль – гэта імпартны. Нам патрэбна сваё”, – упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў беларускага лідара, яшчэ адным прыярытэтам з’яўляецца стварэнне электрамабіля. У Беларусі ёсць пэўныя напрацоўкі ў гэтай галіне, якія трэба развіваць. Да 2025 года беларусы маюць намер асвоіць кампанентную базу для ўласнага электрамабіля. Гэта даручэнне Прэзідэнта.
Як бачым, развіццё айчыннага аўтапрама ва ўмовах санкцый не спыняецца. І як гавораць беларускія сацыялісты, уласныя распрацоўкі яшчэ больш актуальныя на фоне знешняга ціску на нашу краіну і беларускае машынабудаванне развіваецца паскоранымі тэмпамі, павялічваецца дадатковымі праектамі і магутнасцямі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о