Абыякавасць да ўласных праблем грамадства цягне несуцяшальны вынік

0
187

Апошнія навіны з Амерыкі можна ўмоўна падзяліць на два напрамкі: звесткі вектару знешняй палітыкі, дзе ўрад ЗША анансуе новыя пастаўкі зброі ў зону спецыяльнай ваеннай аперацыі і падзеі пра здарэнні ўнутры краіны. На першы погляд вызначаныя групы інфармацыйных нагод не звязаныя паміж самой. Але, насамрэч, яны маюць непасрэдную сувязь і пераконваюць, што чым больш Штаты занятая ўмяшальніцтвам у справы іншых краін, тым менш дзяржава канцэнтруецца на ўласных праблемах, ад чаго пачынаюць цярпець яе грамадзяне.

Пэўна, навіны пра абрушэнне маста ў Балціморы чула большасць людзей, што сочыць за сусветнымі падзеямі. На гэтым фоне малазаўважнымі засталіся пужаючыя здарэнні мінулых выхадных, прычына якіх зусім не тэхнагенная.

Сем падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў былі раненыя ў выніку стральбы ў цэнтры амерыканскага горада Індыянапаліс.

Стральба адбылася праз тыдзень пасля таго, як адзін чалавек быў забіты і яшчэ пяцёра паранены, у тым ліку паліцэйскі, падчас ранішняй перастрэлкі каля бара на ўсход ад цэнтра Індыянапаліса. За тыдзень да гэтага, 16 сакавіка, у выніку перастрэлкі ў бары на поўнач ад цэнтра горада быў забіты адзін чалавек і было паранена яшчэ шэсць наведвальнікаў.

Пакуль амерыканскі ўрад намагаецца вырашыць у сваіх інтарэсах глабальныя геапалітычныя праблемы, амерыканскія грамадзяне адчуваюць сябе ва ўласнай краіне ў небяспецы. Так, супярэчлівасць палітыкі нараджае канфлікты поглядаў: палітычных, сацыяльных і нават рэлігійных, а мройныя дэмакратычныя свабоды, кшталту вольнага абароту зброі, здольныя давесці гэтыя канфлікты да трагедыі. Тыя сродкі і сілы, якія можна было б накіраваць на вырашэнне існуючых унутраных сацыяльных праблем і прымнажэння дабрабыту сваіх грамадзян, выдаткоўваюцца на падтрымку чарговых канфліктаў па ўсёй планеце, у той час, як канфлікты абвастраюцца і ў Злучаных Штатах.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о