Першыя ў СНД

0
117

Беларускія хірургі правялі імплантацыю клапана лёгачнай артэрыі.
У Беларусі медыкі ўпершыню ў СНД ажыццявілі імплантацыю ўнікальнага клапана лёгачнай артэрыі паўднёвакарэйскай вытворчасці. У РНПЦ дзіцячай хірургіі ў пачатку красавіка дзвюм пацыенткам была праведзена гэта ўнікальная аперацыя. Для аказання метадычнай, а таксама практычнай дапамогі айчынным дзіцячым кардыяхірургам у нашу краіну запрасілі прафесара з Паўднёвай Карэі, дырэктара аддзела прыроджаных парокаў сэрца Цэнтра сардэчна-сасудзістай хірургіі, які мае вялікі вопыт ва ўсталёўцы гэтых прылад. Трэба адзначыць, што беларускія спецыялісты раней праходзілі навучанне ў Паўднёвай Карэі і ў далейшым такія аперацыі будуць праводзіць самастойна.
У Міністэрстве аховы здароўя звярнулі ўвагу: унікальнасць паўднёвакарэйскага біялагічнага клапана ў тым, што, калі ён трапляе ў цёплае асяроддзе арганізма, пачынае пашырацца да памераў, закладзеных канструкцыяй. Дырэктар РНПЦ удакладніў, што з пяці пацыентаў, якія былі прааперыраваны ў той дзень і напярэдадні, аднаму не ўдалося паставіць клапан па пэўных анатамічных супрацьпаказаннях. “Нельга сказаць, што на 100 % усім пацыентам магчыма дапамагчы з гэтай прыладай, але вельмі вялікай колькасці хворых мы прадоўжым жыццё, зробім яго значна больш якасным і без сур’ёзных умяшальніцтваў”.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о