Кожны ведае, кожны адчуваў і, пэўна, кожны знаёмы з прыкметамі адзіноты. З аднаго боку наша шматграннае жыццё прадугледжвае, калі чалавек жыве з думкамі, што застаўся сам-насам з сабой. Больш за тое, згодна з даследаваннямі, многія рэспандэнты ў якасці лепшага адпачынку пажадалі б застацца на некаторы час у спакоі і адлучыцца ад навакольных людзей. З другога боку, адзінота можа прывесці да несуцяшальных наступстваў ад заніжанай самаадзнакі да распаду асобы. Давайце разбірацца, чым небяспечная адзінота і як яе пераадолець.

Вядомая ўсім,  закрануўшая некаторыхБыць аднаму і адчуваць адзіноту – вялікая розніца
Часцяком мы, карыстаючыся банальнай логікай, атаясамліваем акалічнасці псіхалагічнай і фактычнай адзіноты. Але, на самой справе, гэта розныя паняцці. Чалавек можа жыць адзін і разам з тым весці поўнавартаснае жыццё і атрымліваць асалоду хіба не ад кожнага дня: рэгулярна сустракацца з блізкімі, выпраўляцца на прыроду, займацца спортам. У той жа час людзі сямейныя могуць адчуваць непаразуменне з боку родных, не бачыць плёну сваіх дзеянняў, не праяўляць цікавасці да навакольнага свету.

Такім чынам, праблема пачуцця адзіноты злежыць ад здольнасці знаходзіць сэнс свайго існавання. Калі чалавеку зручна быць аднаму і ён знаходзіць у гэтым свае выгоды – нічога страшнага. Але, нават у гэтым выпадку не варта цурацца навакольных: верогодна, што менавіта яны могуць заўважыць хібы ў асобе. Разам з тым, калі чалавек сам заўважае дыструктыў: з’яўляецца абыякавасць да жыцця, праблемы на рабоце, у зносінах са знаёмымі, адчуваюцца недамаганні, страта апетыту і ўвогуле жыццё пакінута на самацёк – варта звярнуцца да спецыяліста.

Шлях, які не абіралі
Здараецца і так, што жыццё людзей было поўным самааддачы і станоўчымі эмоцыямі, але, з цягам часу, трывалыя сацыяльныя сувязі парушыліся. Лёсавызначальных прыкладаў шмат: паступленне ў навучальную ўстанову, якое, часам, складана перажыць не толькі студэнту, але і яго бацькам, пераезд па размеркаванні ў невядомы дагэтуль населены пункт, развод, ці, барані Бог, смерць блізкага чалавека.
Расстаню з блізкімі заўсёды складана знайсці альтэрнатыву і замест таго, каб жыць сапраўдным часам з поглядам у будучыню, людзі часцяком аддаюцца ўспамінам мінуўшчыны.

Спрадвечная праблема і яе вырашэнні
Не толькі псіхолагі, але і медыкі адзначаць, што ў пераважнай большасці праблемы людзей заключаюцца ў тым, што грамадзяне звяртаюцца да спецыялістаў у апошнюю чаргу. Урачы бяруцца за галаву з-за запушчанасці пэўнай хваробы ў некаторых пацыентаў. “А чаму не звяртаўся раней?”, “Бо не турбавала…”. Адказ звыклы для нас і страшны для работніка галіны аховы здароўя. А пра псіхолагаў казаць увогуле не трэба – думкі звярнуцца за псіхалагічнай дапамогай у пераважнай большасці грама-дзян увогуле не ўзнікае.

Так ці інакш, псіхолагі даюць некалькі парад, калі чалавек заўважае нежаданыя наступствы адзіноты.

Рабіце, а не разважайце
Даволі складана ўвесь час пакутаваць, калі чалавек чымсьці заняты. Хатнія справы, грамадская дзейнасць, актыўны лад жыцця: спартыўная пляцоўка, канцэрт, прырода дапамогуць не канцэнтраваць увагу на адзіноце.

Адкрывайце новыя гарызонты
Калі чалавек мае шмат вольнага часу – чаму б не здзейсніць тое, што так ва-біла?! Засвоіць нотную грамату і музычны інструмент, павысіць камп’ютарную адукаванасць, пачаць вывучаць уласны радавод, падцягнуць замежную мову – спіс можна працягваць хіба не бясконца.

Дапамагайце іншым
Дзеці становяцца дарослымі, а блізкія, на жаль, сыходзяць з жыцця. Гэта сумна, але з цягам часу пяшчота асобных людзей становіцца ўсё меней запатрабаванай. Разам з тым, вакол шмат іншых, каму можа быць патрэбна ўвага. Гэта можа быць сусед паважанага ўзросту ці бяздомная жывёліна.
І не забывайцеся пра спецыялістаў. Не хапала яшчэ, каб адзінота нас перамагала.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о