Складаем каляндар цікавых падзей на 2023

0
700

Падрыхтавалі для вас, паважаныя чытачы, агляд галоўных адметных падзей, што адбудуцца ў Беларусі ў бягучым 2023-м годзе. Гэта і культурныя мерапрыемствы, і спартыўныя спаборніцтвы, і юбілеі гістарычных падзей. Магчыма, гэты матэрыял дапаможа вам спланаваць адпачынак ці турыстычны маршрут выхаднога дня.

Складаем каляндар  цікавых падзей на 2023

Гартаючы старонкі гісторыі
Свае, так бы мовіць, “юбілеі” адзначаюць у гэтым годзе гарады: Рэчыца – 810 гадоў з часу першага ўзгадвання ў Густынскім летапісе, Нясвіж – 800 гадоў з часу першага ўзгадвання і 440 гадоў з часу закладкі Нясвіжскага замка, Ліда – 700 гадоў з часу заснавання вялікім князем Гедымінам Лідскага замка, Талачын – 590 гадоў з часу першага ўзгадвання ў гістарычных крыніцах, Петрыкаў, што святкуе 500 гадоў з часу першых звестак у пісьмовых крыніцах.
Акрамя гэтага адзначаецца 400 гадоў з часу стварэння адной з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі – Бялыніцкай іконы Божай Маці. 390 гадоў з часу выдання каралём Уладзіславам IV Вазам прывілея на права адкрыцця Магілёўскай брацкай друкарні. Варта ведаць, што свае дзверы для наведвальнікаў паўнавартасна адкрыў Косаўскі палац. Ведаем, што многія нашыя землякі наведваліся да помніка архітэктуры, і вось з’явілася цудоўная нагода завітаць і пазнаёміцца з поўнай экспазіцыяй і інтэр’ерамі палаца.

Беларусь спартыўная
У студзені ў Беларусі будзе праводзіцца турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці трэнераў Мікалая Івашкі і Алега Маркоўскага. Таксама ў студзені будуць адкрытыя чэмпіянаты Беларусі па спрынтарскім шматбор’і і лёгкай атлетыцы сярод ветэранаў.
Вясной і летам адбудуцца спаборніцтвы па веласпорце на трэках. У тым ліку ў графік на красавік уключанае Гран-пры Мінска.
5 жніўня ўрачыста распачнуцца ІІ Гульні краін СНД. Спаборніцтвы адбудуцца ў 11-ці гарадах Беларусі па 21-м відзе спорту.
У лістападзе пройдуць два адборачныя матчы на жаночы чэмпіянат Еўропы-2025 па баскетболе.
1-5 снежня адбудуцца міжнародныя спаборніцтвы памяці Уладзіміра Рыжанкова для ўзроставай катэгорыі да 2008 года нараджэння.

Культурны адпачынак
Культурнай сталіцай Беларусі абвешчаны Слуцк, таму можна скарыстацца нагодай і наведаць старажытны горад, каб пазнаёміцца з яго багатай гісторыяй.
З 9 па 11 студзеня ў Брэсце пройдуць “Студзеньскія музычныя вечары” – Міжнародны фестываль класічнай музыкі, што аб’яднае музыкантаў з 10 краін – Беларусі, Арменіі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Італіі, Кітая, Расіі, Сербіі і Сірыі.
Стары-Новы год можна правесці на балі ў атмасферы XVIII стагоддзяў Мірскім замку.
Чакаюць свайго гледача два найвядомыя тэатрыльныя фестывалі Беларусі: “ТЭАРТ” у Мінску і “Белая Вежа” ў Брэсце.

Самым насычаным на культурныя падзеі будзе жнівень.
У гэтым месяцы можна будзе наведаць самае смачнае мерапрыемства – па сутнасці першы беларускі кулінарны фестываль “Мотыльскія прысмакі” і пазнаёміцца з самабытнай гастранамічнай культурай Палесся.
Аматараў даўніны чакае Рыцарскі фэст у Мсціслаўі, што збірае каля трох соцень рэканструктараў сярэднявечча з Беларусі і Расіі і іншых суседніх краін.
У лістападзе аматараў фільмаў чакаюць на Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад”, дзе традыцыйна прапануюцца для прагляду карціны будучага кінапракату блізкага і далёкага замежжа.

Ну і канешне, з нецярпеннем чакаем святкавання паўтысячагадовага “юбілею” нашага роднага горада Петрыкава.

Падрыхтаваў Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о