Мабільная група Петрыкаўскага райвыканкама на пастаяннай аснове праводзіць маніторынг суб’ектаў гаспадарання раёна па пытаннях захавання нормаў аховы працы і вытворчай дысцыпліны.
У адзін з апошніх выездаў члены мабільнай групы наведалі аграгарадок “Курыцічы”, некаторыя прадпрыемствы горада Петрыкава. Не абышлося без заўваг.
Так, на тэрыторыі ААТ “Курыцічы” выяўлены факт несвоечасовага вывазу смецця. У машынатрактарным парку адсутнічала ракавіна для мыцця рук, абсталяваная мылам і аднаразовымі ручнікамі. Малочна-таварны комплекс сельгаспрадпрыемства не быў абсталяваны кантэйнернай пляцоўкай.
У дадзеным населеным пункце ў краме Акцябрскага філіяла Гомельскага спажывецкага таварыства выяўлена неўкамплектаваная аптэчка першай дапамогі, дапускалася выкарыстанне халадзільнага абсалявання з дэфектамі.
У час наведвання Жыткавіцкага ПМК-97 ААТ “Палессебуд” у Петрыкаве меліся наступныя недахопы: несвоечасовыя ўборка будаўнічых адходаў, пакосу пустазельнай расліннасці, вывазу смецця. Аналагічныя заўвагі дадзенны і ў час наведвання ПВУП “ЛімкБетон”.
Як адзначыла загадчык сектара сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Талаш, многія з агучаных заўваг адказнымі службамі ўжо ліквідаваны.
– Аналіз парушэнняў патрабаванняў па ахове працы паказаў, што многае з названага, можна было пазбегнуць, каб была арганізавана неабходная дысцыпліна на месцах. Не варта забываць, што грэбаванне нормамі аховы працы можа прывесці да непапраўнай сітуацыі, – нагадала Таццяна Андрэеўна.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота з архіву ДУ “Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне”.







Оставить комментарий