Днямі мы завіталі ў ААТ “Курыцічы”, каб даведацца, як праходзіць кансервацыя тэхнікі на зімовы перыяд. Дырэктар гаспадаркі Мікалай Відасеў адзначыў, што падрыхтоўка адпаведных адзінак тэхнікі да захоўвання пачалася яшчэ з верасня.

Зараз чатыры камбайны КЗС-1218 і адзін Acros-530 ужо занялі сваё месца пад навесам, як гэтага патрабуюць правілы захоўвання. Зразумела, тэрмінова на “зімоўку” былі адпраўленыя плугі ПБМ 5-60 і ППО 8-40, сеялкі “Amazone” і “Horsch” ды Дыскапакі.

Падрыхтавана да зімы і тая тэхніка, што працуе круглы год. На рухавіках трактароў усталяваны тэрмаабараняючыя “шубы”, а кацёл пастаянна забяспечвае вадзіцеляў гарачай вадой для надзейнага пуску.

Грузавікі і трактары “пераабутыя” на зімовыя пакрышкі, адпаведна былі праведзены сезонныя абслугоўванні са змазкай і заменай неабходных тэхнічных вадкасцяў. “Мы разумеем, як важна зараз захаваць належны стан тэхнікі і сельгасмашын гаспадаркі. Усе работы мы намагаемся праводзіць тэрмінова і адпаведна з графікам”, – адзначыў Мікалай Сяргеевіч.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о