У снежні мінулага года Беларускі прафсаюз аграпрамысловага комплексу даў старт рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”. Мэта мерапрыемства – заўважыць і адзначыць старанных жывёлаводаў, чарговы раз падзякаваць ім за штодзённую цяжкую працу. Акцыя трывала замацоўваецца на Петрыкаўшчыне, паступова ахоплівае калектывы ферм, комплексаў раёна, а ўшанаванне лепшых жывёлаводаў упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК стала добрай традыцыяй.

На Петрыкаўшчыне стартавала  акцыя “Наш жывёлавод”

Напрыканцы мінулага тыдня Колкаўскі сельскі дом культуры сабраў лепшых жывёлаводаў КСУП “Капаткевічы”. Аддаць да-ніну глыбокай пашаны і ўручыць каштоўныя падарункі за выніковасць у працы работнікам сельскай гаспадаркі прыехалі намеснік старшыні Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Галіна Салавей, галоўны бухгалтар Петрыкаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Алена Галеня. Дзесяць жанчын, праца якіх заслугоўвае шчырай удзячнасці, былі вызначаны лепшымі па выніках акцыі. Сярод аператараў машыннага даення імі аказаліся Ірына Змітровіч, Людміла Бялько, Наталля Рэяка – аддзяленне “Колкі”, сярод жывёлаводаў Святлана Бохан, Наталля Пінчук, Святлана Сарока, Таццяна Паслоўская – аддзяленне “Колкі”, Людміла Плыткевіч, Ірына Козінец – аддзяленне “Капаткевічы”, брыгадзір Валянціна Верталь.

а запрошаных на ўрачыстасць звярнулася прадстаўнік абласнога прафсаюза работнікаў АПК Галіна Салавей:
– Вашымі рукамі забяспечваецца дзяржаўная харчовая бяспека краіны, рэалізуюцца праграмы развіцця вёскі. Работу жывёлаводаў нельга спыніць, у ёй няма выхадных, няма дробязяў. Каб трапіць у лік лепшых у вашай прафесіі, трэба мець жаданне працаваць, умець пераадольваць цяжкасці і нязручнасці. Немалаважным з’яўляецца і згуртаванасць у калектыве, бо толькі сумесная і зладжаная праца цялятніцы, даяркі, жывёлавода дазваляе трымаць высокую планку па вытворчых паказчыках. Наша агульная задача – дамагчыся, каб усё, ці амаль усё, што патрэбна жыхарам краіны, расло і выраблялася на нашай зямлі.
Дарэчы, сама Галіна Станіславаўна не па чутках ведае спецы-фіку працы ў сельскай гаспадарцы. Пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “Заатэхнік” больш за трыццаць гадоў аддала даннай галіне. Прадстаўнік адзначыла, што сённяшняя сустрэча – гэта магчымасць падвесці вынікі і пазначыць шляхі, па якіх рухацца далей.
Выказаў словы падзякі землякам і выконваючы абавязкі дырэктара КСУП “Капаткевічы” Сяргей Сеніковіч.
– Здавалася б, нічога незвычайнага героі сённяшняй урачыстасці не здзяйсняюць. Проста выконваюць сваю штодзённую працу. Але робяць гэта так, што іх стараннасць трэба ставіць у прыклад іншым. Я ганаруся, што працую з такімі шчырымі, працавітымі, адданымі сваёй справе людзьмі, – зазначыў Сяргей Пятровіч.
Жывёлаводы змаглі задаць гасцям хвалюючыя пытанні, абмеркаваць надзённыя справы.
Акцыя “Наш жывёлавод” працягнецца да красавіка бягучага года, а гэта значыць – наперадзе новыя прыемныя сустрэчы і радасныя моманты.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о