Маніторынгавая група райвыканкама ў складзе першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алега Козінца, выконваючага абавязкі начальніка раённай ветэрынарнай станцыі Сяргея Ачапоўскага, спецыялістаў кантралюючых служб наведалі гаспадаркі раёна, якія не так даўно трапілі пад крытыку Камітэта дзяржаўнага кантролю і намесніка начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Якасны догляд за жывёлай, як вядома, адна са складаючых эканамічнага поспеху любога сельгаспрадпрыемства. Шэраг гаспадарак раёна ў гэтым пытанні да нядаўняга часу мелі пэўныя цяжкасці.

Месяц таму кантралюючымі службамі рэспублікі былі выяўлены недахопы ў рабоце ветэрынарнай службы раёна, шэраг заўваг атрымала кіраўніцтва гаспадарак па ўтрыманні жывёлы, недастатковай насычанасці і разнастайнасці кармавога стала, неналежным санітарным і тэхнічным стане аб’ектаў.

У час наведвання ААТ “Курыцічы” і ААТ “Пціч-Агра” маніторынгавай групай адзначана: цалкам праведзена работа па апрацоўцы капытоў БРЖ. У час наведвання на комплексе працаваў спецыяліст, які апрацоўваў капыты жывёле. Ухілены яшчэ шэраг заўваг: накрыты дах хлява, дзе ўтрымліваецца дойны статак, вывезена арганіка, праведзена санітарная пабелка хлявоў. Што да кармоў, то і тут заўваг у маніторынгавай групы на момант наведвання не было.

З’яўляючыся аграрным рэгіёнам, Петрыкаўшчына надае прыярытэтнае значэнне развіццю сельскагаспадарчага комплексу. Як вядома, значную ролю ў яго паспяховым функцыяніраванні адыгрывае прафесіяналізм кадраў. Аднак, менавіта тут, як неаднаразова адзначалася, і крыецца галоўная праблема сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Напрыклад, з васьмі гаспадарак толькі дзве маюць ветэрынараў. Так, недахоп высокакваліфікаваных кадраў не лепшым чынам уплывае на работу галіны.

Актыўную работу па паляпшэнні сітуацыі вядзе як упраўленне сельскай гаспадаркі, так і структурныя падраздзяленні галіны, – пазначыў у працяг тэмы першы намеснік старшыні райвыканкама Алег Козінец. – На сённяшні дзень заключана 4 мэтавыя дагаворы на паступленне ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

Даручэнне Аляксандра Кохана новым кіраўнікам гаспадарак ААТ “Курыцічы” і ААТ “Пціч-Агра”, Мікалаю Сялюку і Івану Аскерку, якія былі ўзгоднены некалькі тыдняў таму: працоўная дысцыпліна здольна забяспечыць належную працу сельгаспрадпрыемства, трымайце сітуацыю на пастаянным кантролі, бо ў сельскай гаспадарцы няма дробязяў.

Кантроль маніторынгавай групы райвыканкама за станам спраў у галіне АПК будзе працягнуты.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о