Новы год – дзіўны час, калі спраўджваюцца ўсе мары. Кожны з нас спадзяецца на тое, што ў гэтыя дні абавязкова ажыццявяцца ўсе самыя запаветныя жаданні. Нават многія дарослыя, як дзеці, у глыбіні душы вераць у Дзеда Мароза. 

Але на Петрыкаўшчыне, на вялікі жаль, ёсць рабяты, якія па пэўных прычынах на Новы год застаюцца без навагодніх падарункаў, да іх не прыходзіць Дзед Мароз. Гэта дзеці з нядобранадзейных сем’яў і сем’яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Традыцыйна напярэдадні Новага года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна” аб’яўляе збор падарункаў для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў або знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і тых, хто напярэдадні Новага года трапіў на лячэнні ў педыятрычнае і інфекцыйнае аддзяленні УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”.

Да гэтай добрай справы могуць далучыцца калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і неабыякавыя жыхары нашага горада і раёна.

З вашай дапамогай будзе арганізаваны сапраўдны Новы год для гэтых дзетак, і ён стане не проста яркім святам, а падарункам у выглядзе веры ў будучыню, упэўненасці, што ў іх усё будзе добра. І хочацца верыць, што такіх людзей, неабыякавых і гатовых дапамагчы, у надыходзячым годзе стане больш, і дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу, будзе аказана рэальная дапамога – яны атрымаюць новую веру ў цуд і чараўніцтва.

Падарункі просім прадаставіць да 20 снежня ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна” па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Камунальная, 12. Даведкі па тэлефоне 8-02350-2-69-74.

Алена МАКАРЭВІЧ, дырэктар ДУА “Сацыяльна-
педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о