Днямі мы наведаліся на ферму “Бяланавічы” сельскагаспадарчага прадпрыемства “Палессе-Аграінвест”. Малады спецыяліст, што працуе на ферме, асоба творчая і даволі вядомая ў нашым раёне. Багдан Собалеў – ветэрынарны ўрач – герой артыкула. Наш карэспандэнт абмеркавала са спецыялістам перавагі працы на ферме.
Малады чалавек вядомы больш роляй вядучага на розных мерапрыемствах горада і раёна. Схільны да творчай працы, хлопец распавёў, што насамрэч з дзяцінства марыў працаваць з жывёламі. Лёс пайшоў яму насустрач – Багдан атрымаў адукацыю ветэрынарнага ўрача.
І цяляты, і шчанюкі любяць ласку– Пасля заканчэння 11-га класа першай гарадской школы, зрабіў спробу паступіць у Інстытут культуры, але не атрымалася, – падзяліўся малады чалавек. – Тады мара дзяцінства нібы чакала гэтага моманту, каб я нарэшце адважыўся. Паступіў у Рэчыцкае сярэдне-спецыяльнае вучылішча на ветэрынара. Адразу да працы не прыступіў: армія. Тут зноў падумаў: трэба ісці туды, дзе можна працаваць з жывёламі. Папрасіў камісію, каб мяне накіравалі ў вучэбны кіналагічны цэнтр “Калодзішчы”. І не прагадаў. Менавіта там мне давялося весці варту на патрульна-каравульнай службе і займацца дрэсіроўкай сабак. Мая задача была навучыць чатырохлапых нападаць і ахоўваць. Гэты цікавы і насычаны час праляцеў хутка, я да канца зразумеў, хто такія сябры нашы меншыя, як з імі трэба сябе паводзіць. Напрыклад, вельмі небяспечна заводзіць сабаку, калі ёсць маленькае дзіця. Без спецыяльных курсаў лепш гэтага не рабіць. Калі жывёле не даць зразумець, хто ў хаце гаспадар, то могуць быць сумныя наступствы. Нездарма столькі гісторый пра сабак, якія пакусалі дзяцей. Трэба быць вельмі ўважлівым і асцярожным.
І цяляты, і шчанюкі любяць ласкуУ Беларусі няма афіцыйна спецыяльнасці кінолага, ёсць толькі важатыя службы сабак, дрэсіроўшчыкі і памочнікі дрэсіроўшчыка. Важна таксама разумець, што дрэсіроўшчык – гэта той, хто навучае гаспадара працы са сваім сабакам.
За час службы ў мяне было 7, аучарак. Раставацца з імі было вельмі цяжка, хаця я і не паказваў знешне сваіх эмоцый, але ўнутры тады мяне быццам раздзіралі, нібы забралі кавалак душы. Да жывёл я вельмі прывязаўся.
І цяляты, і шчанюкі любяць ласку
Пасля службы ў войску наш герой па размеркаванні вярнуўся ў родны Петрыкаў.
– Самае галоўнае ў рабоце ветэрынарнага ўрача на ферме – недапушчэнне выхаду небяспечных захворванняў, якія перадаюцца ад жывёлы чалавеку, – канстатаваў Багдан. – Наступнае – не дапусціць захворванняў у жывёл увесь час за імі трэба сачыць, правяраць. Менавіта таму вакцынацыя ў нас заўсёды пад асаблівым кантролем. Многае залежыць ад якасці корму, подсцілу. Праца складаная як фізічна, так і маральна, але я ведаў, на што ішоў. Заработная плата вартая, ёсць час на адпачынак, у выходныя дні практычна на працу не выклікаюць. З Петрыкава на працу нас прывозіць свой транспарт, што вельмі зручна. Статак – больш за 1000 галоў, разам з цялятамі.
І цяляты, і шчанюкі любяць ласкуНа пытанне, ці падобныя шчанюкі і цяляты, хлопец адказаў:
– І тыя і тыя жадаюць гуляць. Выпусціце шчанюка на луг, ён адразу пабяжыць па прасторах, з цяляткам тое ж самае. І любоў патрэбна, і пяшчота, і клопат – жывёлы гэта вельмі адчуваюць.
Пра планы на будучыню мой герой распавеў наступнае:
– Зараз думаю пра атрыманне вышэйшай адукацыі па сваёй спецыяльнасці, але гэта пытанне часу, ёсць сямейныя абставіны, якія пакуль не дазваляюць гэта зрабіць. Што тычыцца творчасці, тут пакуль паўза. Жыццё такое разнастайнае, хто ведае, што будзе далей.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о