Калі вада – бяда!

0
354

Лета – гэта час, які кожны імкнецца правесці з максімальнай карысцю для сябе. Як правіла, у спякотныя дні большасць дарослых і дзяцей аддаюць перавагу адпачынку ля вады. На жаль, не заўсёды такое баўленне часу заканчваецца добра: з-за парушэнняў правіл бяспекі на вадзе ў нашай краіне загінула за бягучы купальны сезон 129 чалавек, сярод іх – 4 дзяцей. Хочацца яшчэ раз нагадаць правілы паводзін  ля вады і на вадзе, а таксама вызначыць асноўныя памылкі,  якія прыводзяць да гібелі людзей падчас купання. 

Калі вада – бяда!лета дарослае насельніцтва гіне на тэрыторыях, якія забаронены для купання. У асноўным усе няшчасныя выпадкі адбываюцца ці ў месцах, якія не прызначаны для купання, ці на “дзікіх” пляжах, дзе няма выратавальных службаў. Так адбываецца, таму што людзі прывыклі купацца там, дзе рабілі гэта яшчэ ў дзяцінстве. Але такія месцы нельга назваць пляжам. Купацца дазволена толькі там, дзе знаходзяцца выратавальныя службы. На Петрыкаўшчыне гэта Капаткевіцкі, першы і другі гарадскія пляжы, на якіх рызыка атрымаць траўмы ці стаць ахвярай няшчаснага выпадку мінімальная, таму што побач знаходзяцца выратавальнікі. Вельмі шмат выпадкаў траўміравання здараецца пасля скачкоў з дамб, тарзанак. Ідучы на такі крок задумайцеся: вы гатовы паставіць на кон сваё жыццё ці застацца з-за сваёй упэўненасці інвалідам?

Нярэдка вада забірае жыцці тых, хто перад купаннем распіваў спіртныя напоі. Пра наступствы ісці ў ваду ў нецвярозым стане гаварылася неаднойчы на старонках газеты на пастаяннай аснове, праводзіцца работа службаў прафілактыкі. Аднак многія не звяртаюць увагу на папярэджанні і заўвагі, напэўна, лічаць сябе “бессмяротнымі” і ўступаюць у дуэль са смерцю. Знаходзяцца і такія, што “пад градусам” плывуць на далёкія адлегласці, недаацэньваючы свае сілы і асаблівасці вадаёма.
Нельга забываць пра бяспеку і тады, калі вы адпраўляецеся на прагулку на лодцы або кацеры. Падобнае падарожжа павінна адбывацца ў выратавальнай камізэльцы, нельга перавышаць устаноўленую колькасць людзей на борце, сядзець на бартах, пераходзіць з месца на месца. Нярэдка трагедыяй заканчваецца і знаходжанне на вадзе ў надзіманых прадметах. Асабліва гэта небяспечна для тых, хто не ўмее плаваць. Надзіманыя камеры, матрацы вельмі лёгкія, таму нават слабага ветру і плыні дастаткова, каб аднесці іх на вялікія адлегласці. Варта расслабіцца на некалькі хвілін – і бераг ужо па-за межамі дасягальнасці, а жыццё  пад пагрозай.

Адна з балючых тэм – гібель дзяцей на рэках, здарэнні, калі малышы тонуць у бочках, штучных вадаёмах на тэрыторыі домаўладання – усё гэта адказнасць бацькоў, якія не дагледзелі, адпусцілі, не пракантралявалі. Ні ў якім выпадку нельга адпускаць дзяцей адных на возера ці рэчку, а пры купанні з дарослымі, малыя павінны знаходзіцца на адлегласці выцягнутай рукі. Бацькі павінны гаварыць пра тое, як паводзіць сябе каля вады. Не сакрэт, што падлеткі могуць весці сябе вельмі бестурботна, самаўпэўнена, бегаць, сваволіць, не адчуваючы пры гэтым ніякай небяспекі. Дарослыя павінны разумець: колькі б дзіцяці не было гадоў, няважна, дашкольнік гэта або навучэнец – не варта знаходзіцца яму каля вады без нагляду дарослых. Менавіта родныя павінны пагаварыць з дзецьмі пра ўсё, што можа адбыцца з імі, папярэдзіць іх пра небяспеку і растлумачыць наступствы.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота Наталлі ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о