Прызёры вызначаны

0
372

Прызёры вызначаны

Падведзены вынікі раённага конкурсу Пакроўскіх адукацыйных і педагагічных чытанняў, прысвечанага Дню Маці і Святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Конкурс праведзены ў рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж аддзелам адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама і Праваслаўнай царквой на 2021-2025 гады, у мэтах духоўна-маральнага выхавання асобы на асновах праваслаўных традыцый і каштоўнасцей, далучэння падрастаючага пакалення да спадчыны і традыцый гістарычнага мінулага славянскіх народаў.

Добры ўзровень і якасць падрыхтоўкі навучэнцаў паказалі педагогі ўстаноў адукацыі: сярэдняя школа № 2 Петрыкава, Курыціцкая, Галубіцкая, Ляскавіцкая, Конкавіцкая, Чалюшчавіцкая, Навасёлкаўская сярэднія школы.

Прызёрамі Пакроўскіх адукацыйных і педагагічных чытанняў у секцыі педагогаў сталі: дыплом I ступені – Ала Жукоўская, настаўнік Чалюшчавіцкай сярэдняй школы; у секцыі навучэнцаў узроставай катэгорыі ад 7 да 12 гадоў: дыплом І ступені – Вікторыя Рагалевіч, Конкавіцкая сярэдняя школа, кіраўнік Людміла Сыцько; дыплом ІІ ступені – Максім Казачук, Ляскавіцкая сярэдняя школа, кіраўнік Анастасія Валасюк; дыплом III ступені – Ксенія Рымша, Навасёлкаўская сярэдняя школа, кіраўнік Святлана Кандрацьева.

Секцыя навучэнцаў узроставай катэгорыі ад 13 да 17 гадоў: дыплом I ступені – Марыя Фралова, навучэнка сярэдняй школы № 2 Петрыкава, кіраўнік Ганна Фралова; дыплом II ступені – Аліна Хаменя, Курыціцкая сярэдняя школа, кіраўнік Жанна Калеснікава; дыплом ІІІ ступені – Марат Пашук, Галубіцкая сярэдняя школа, кіраўнік Галіна Жукавец; дыплом III ступені – Арына Каса, сярэдняя школа 1 Петрыкава, кіраўнік Таццяна Мазай.

Таццяна МАРЧАНКА, метадыст ДУА “Петрыкаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о