Так называлася свята якое арганізавалі з выхаванцамі педагогі ГУА “Бабуніцкі дзіцячы сад” Шарамет Тамара Іванаўна,  Ярыга  Надзея Іванаўна і загадчык мясцовай бібліятэкі Стракач Наталля Нікітічна. Яно было прысвечанна да  Дня Абароны дзяцей. Малышам  была прадстаўлена цікавая праграма з ўдзелам казачных герояў, Ціграшы і Вяснянкі, якія выконвалі музычны кіраўнік Ярыга Н.І. і выхавальнік Шарамет Т.І. Гаспадыня Стракач Н.Н. запрасіла дзяцей да прыгожа ўбранай залы бібліятэкі, дзе яны паглядзелі цікавы мультфільм, атрымалі эмблемы удзельнікаў свята, гулялі ў розныя гульні, знаёміліся з дзіцячымі кніжкамі.

А потым ўсе разам выйшлі на вуліцу сустракаць Лета. Выхаванцы вадзілі карагоды, спявалі вясёлыя песні. Закончылася свята песняй “Няхай заўсёды будзе сонца” і ўздыманнем беларускага флага. А потым усім удзельнікам былі ўручаны ганаровыя граматы і прыгожыя кніжкі-размалёўкі. Дзеці атрымалі радасныя эмоцыі і разуменне таго, як цудоўна жыць ў мірнай краіне.

“НЯХАЙ ЗАЎСЁДЫ  БУДЗЕ СОНЦА І МІРНАЕ НЕБА!” “НЯХАЙ ЗАЎСЁДЫ  БУДЗЕ СОНЦА І МІРНАЕ НЕБА!” “НЯХАЙ ЗАЎСЁДЫ  БУДЗЕ СОНЦА І МІРНАЕ НЕБА!”

Валянціна Леанідаўна Панцюк,
загадчык ГУА “Бабуніцкі дзіцячы сад”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о