Новыя формы работы КСУП “Чалюшчавічы”

0
1360

Дырэктар КСУП “Чалюшчавічы” Сяргей Ракіцкі – упэўнены чалавек, які ўзяў штурвал у рукі. Капітан карабля ўнітарнага прадпрыемства адзначае: каб дабіцца ў сельскай гаспадарцы поспеху, патрэбна жорсткая дысцыпліна і працавітасць.

“Вынік не прымусіць сябе доўга чакаць, калі калектыў будзе працаваць як зладжаны механізм, дзе кожны работнік дакладна ведае сваю ролю і якасна выконвае свае абавязкі, а кіраўнік ставіць канкрэтныя задачы і патрабуе іх выканання”, – пачаў размову Сяргей Мікалаевіч, праязджаючы па палях і паказваючы сельскагаспадарчыя ўгоддзі, якіх, дарэчы, не мала – 17,453 гектар.

Новыя формы работы КСУП “Чалюшчавічы”Нагадаем нашаму чытачу, што ў 2022 годзе былі аб’яднаны Капаткевіцкая і Колкаўская гаспадаркі, якія сёлета далучыліся да Чалюшчавіцкай.

І вось тады паўстала пытанне, хто ж узначаліць новае прадпрыемства? Чалавек патрэбны з вопытам, дасведчаны пра спецыфіку працы ў гэтай мясцовасці, людзей і падыход да іх. Наш герой падышоў як нельга лепш. Сябе паказаў з лепшага боку, да таго ж мясцовы, ведае ледзь ці не па імя і па бацьку кожнага механізатара.
“Я родам з Курыцічаў, – працягнуў знаёміць нас з фактамі сваёй біяграфіі Сяргей Ракіцкі. – Пасля заканчэння школы атрымаў адукацыю тэхніка-механіка, затым інжынера-механіка. Другое ўжо атрымаў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, а зараз праходжу завочнае навучанне ў БНТУ на горным аддзяленні.

Працоўную дзейнасць пачынаў з пасады загадчыка майстэрняў у Курыцічах, затым быў галоўным інжынерам у КСУП “Капаткевічы”. Пасля прапанавалі пасаду галоўнага інжынера ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі Петрыкаўскага райвыканкама, але доўга там не затрымаўся, пайшоў дырэктарам ААТ “Агра-Слабада”. Пэўны час працаваў галоўным інжынерам у КСУП “Палессе-Аграінвест”. З 2019 года працаваў у ААТ “Беларуськалій”.

Новыя формы работы КСУП “Чалюшчавічы”

Аляксандр Брыгалін толькі пачаў працаваць у КСУП «Чалюшчавічы»

Новыя формы работы КСУП “Чалюшчавічы” Новыя формы работы КСУП “Чалюшчавічы”

Сумневаў у тым, што пацягну я новую пасаду, не было і быць не можа. Праца ў полі мне блізкая па духу. Да таго ж, у мяне былі цудоўныя настаўнікі, якія давалі такія веды, якія я не мог бы атрымаць з падручнікаў. Практыка і яшчэ раз практыка.
Цяпер работнікі КСУП “Чалюшчавічы” актыўна працуюць на нарыхтоўцы кармоў.
На дадзены момант працуе два атрады: 4 кормаўборачныя камбайны і 11 адзінак тэхнікі – на адвозцы. Колькасць іх вызначаецца з разлікам, каб камбайны не прастойвалі. Працуе таксама 4 касы для закладкі ў сянажна-сіласныя траншэі”.
Дарэчы, у час візіту ў дзень было нарыхтавана 550 тон сена ў рулонах.

Новыя формы работы КСУП “Чалюшчавічы” Новыя формы работы КСУП “Чалюшчавічы”Новыя формы работы КСУП “Чалюшчавічы”

Дырэктар Сяргей Ракіцкі (справа) паказвае маладому аграному Арцёму Вяргею, як вызначаецца
кандыцыйная якасць люцэрны перад касьбой

“Лічбу” апрабавалі
Вялікі гонар нашага героя, дырэктара КСУП “Чалюшчавічы”, – спецыяльная праграма, з дапамогай якой адбываецца алічбоўка палёў.
“Уся гаспадарка на экране камп’ютара як на далоні. Рознымі фарбамі на пластах карты пазначаны культуры, якімі засеяны палі. Лічбавізацыя тут з’яўляецца інструментам дасягнення мэты, пры гэтым памер гаспадаркі не мае значэння. Я атрымліваю дадзеныя пра вільготнасць, умовы надвор’я, тэрмін вегетацыі раслін на канкрэтным участку. Праграма дазволіць правільна арганізаваць сяўбазварот. Яна не бясплатная, але ўкладанні таго каштуюць. Мы зможам пазбегнуць страт”.

Новыя формы работы КСУП “Чалюшчавічы”

Кадры вырашаюць усё!
На пытанне, якія стаяць задачы перад прадпрыемствам, адказаў так:
– Безумоўна, фінансавую падтрымку Беларуськалій аказвае наймацнейшую. Акрамя таго, што будзе паляпшацца матэрыяльна-тэхнічная база, у планах – будаўніцтва жылля для маладых спецыялістаў.
Каля 30 чалавек запросім на працу ў бліжэйшы час. Зараз ужо ходзіць аўтобус па маршруце Петрыкаў-Капаткевічы-Чалюшчавічы-Колкі. Хутка мы плануем пусціць у рэйс яшчэ адзін дадатковы аўтобус. У лізінг будуць набывацца новыя трактары.
Вядома, камбайнераў, якія добрасумленна адпрацоўваюць свой класічны працоўны дзень з 7 гадзін раніцы да 19:00, чакае годны заробак, але тыя, хто працуе звыш нормы, праяўляе ініцыятыву, арганізацыя па законе зможа фінансава заахвоціць.
Толькі ўкладанні – гэта толькі старт, галоўнае, атрымаць і аддачу. А аддача – гэта якасныя кормы, якія гарантуюць высокую якасць малака. Існуе выраз: што кароўка пажуе, тое ў малацэ дае.
Пытанне кадраў застаецца актуальным. Мы запрашаем да сябе людзей сумленных, адказных, якія жадаюць дабіцца высокіх паказчыкаў.

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о