Клопат пра кожнага работніка – галоўнае ў рабоце прафсаюза

0
274

Клопат пра кожнага работніка –  галоўнае ў рабоце прафсаюза

Днямі прайшоў справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Чалюшчавічы” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Працаўнікі слухалі і распавядалі, што работа прафсаюза накіравана на абарону правоў кожнага з іх, стварэнне добрых умоў працы і адпачынку, спрыяльнага клімату ў калектыве, выкананне ўмоў калектыўнага дагавора.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел намеснік старшыні Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Палякоў, старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека, старшыня Петрыкаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Галеня.

Адпаведна Канцэпцыі кадравай палітыкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі рашэннем прафсаюзнага сходу на пасаду старшыні ППА была абрана Надзея Комлік. Абноўлены і склад прафсаюзнага камітэта.

З дакладам выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Чалюшчавічы” Руслана Вяргей.
“На працягу пяці гадоў у нашай першаснай прафсаюзнай арганізацыі вялася праца па павелічэнні прафсаюзнага сяброўства. Нам удалося захаваць 100 працэнтны ахоп прафсаюзным членствам.

“Практычныя намаганні па выкананні мерапрыемстваў абумоўленых калектыўным дагаворам дазволілі дабіцца пэўнай стабільнасці ў пытаннях прымянення працоўнага заканадаўства, умоў працы і яго аплаты, рэжыму работы. З работнікамі заключаюцца кантракты, працоўныя дамовы, рэгулярна выплачваюцца меры сацыяльнай падтрымкі.

Хочацца падзякаваць усім сябрам прафсаюзнай арганізацыі, якія прымаюць актыўны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах філіяла”, – сказала Руслана Вяргей.

У канцы пасяджэння лепшыя работнікі былі ўзнагароджаны лістом падзякі ад Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за высокае прафесійнае майстэрства і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.

У ААТ “Чалюшчавічы” падвялі вынікі года
Са справаздачай пра вынікі працы сельгаспрадпрыемства за 2023 год і планах на 2024 год выступіў дырэктар ААТ “Чалюшчавічы” Сяргей Ракіцкі.
– У гэтым годзе быў праведзены вялікі аб’ём працы. Што тычыцца прафсаюзнай лініі – яго дзейнасць бачная, але ў бягучым годзе мы зробім акцэнт на яшчэ большай лаяльнасці. Трэба ўмець не толькі добра працаваць, але і добра адпачываць, – сказаў Сяргей Мікалаевіч. – За 2023 год рост валавой прадукцыі склаў 122,8 %. У тым ліку жывёлагадоўлі – 109,6 %. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 6984 рублёў, або 149 працэнтаў да ўзроўню папярэдняга года.
Дырэктар адзначыў, што на сённяшні дзень плошча сельгасугоддзяў складае 15 080 гектараў, з іх раллі 9 763 гектараў.
Паводле слоў галоўнага заатэхніка Віталя Бандзюка, усяго ў гаспадарцы налічваецца 4 193 галоў буйной рагатай жывёлы. Надой на карову за мінулы год павялічыўся на 462 літры. Лепшым па надоях малака з’яўляецца комплекс МТФ “Другая Слабодка” – 2 004 літра надой на карову. Тут за мінулы год атрымалі 719 тон малака ад каровы.
Акрэслілі сітуацыю ў раслінаводстве, асабліва з вырошчваннем кукурузы і на зерне, і на сілас. Намечана пад гэту культуру павялічыць плошчы і працаваць над павышэннем ураджайнасці.
– Мы нарыхтавалі 46,6 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы. На гэтую лічбу і будзем арыентавацца ў 2024 годзе.
У сельгаспрадпрыемстве прааналізавалі работу за мінулы год і ў бягучым годзе плануюць сур’ёзна працаваць на павышэнне паказчыкаў у сферы АПК.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о