Горад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі

0
541

Горад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі

Напрыканцы мінулага тыдня на Петрыкаўшчыну завітала дэлегацыя выязнога пасяджэння калегіі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, каб азнаёміцца з вопытам добраўпарадкавання горада і раёна.

Горад наведалі камунальнікі з усёй БеларусіЗабягаючы наперад варта адзначыць, што ўдзельнікі калегіі не марнавалі час: часцяком прасілі скараціць працяглыя даклады, пераходзячы да самых істотных пытанняў. Немалая ўвага на пасяджэнні надавалася эфектыўнасці выкарыстання вылучаных на добраўпарадкаванне сродкаў і далейшых мер паляпшэння камфорту жыхароў і спажыўцоў камунальных паслуг.

Горад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі

Пасля прывітальнага слова і выступлення старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана, першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзій Трубіла адзначыў: “Даклад Аляксандра Васільевіча быў вельмі змястоўны. Таму прапаную прайсціся па гораду і на ўласныя вочы пазнаёміцца з работай, што праведзена ў горадзе Петрыкаве па добраўпарадкаванні”.

Горад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі

Дэлегаты прайшліся па гарадской плошчы, усклалі кветкі пасля непрацяглай экскурсіі па парку да помнікаў воінам-вызваліцелям горада Петрыкава і Дзеду Талашу і прыпынілася ў альтанцы каля музея, дзе са сваім дакладам іх чакаў дырэктар КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Сяргей Гайчук. Пазіраючы на фотакарткі горада пяці-шасцігадовай даўніны, госці адзначалі, што работа насамрэч праведзена істотная, горад літаральна змяніўся да непазнавальнасці, набыў сучасны выгляд. Асобна ўдзельнікі калегіі цікавіліся надзённым працягам добраўпарадкавання, у прыватнасці – азеляненнем райцэнтра.

Горад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі
“Пасля добраўпарадкавання паркавай тэрыторыі тут было высаджана больш чатырох дзясяткаў дрэў і каля трох соцень кустарнікаў. Што тычыцца ўсяго горада, то толькі ў бягучым годзе жыццё было дадзена чатыром тысячам саджанцаў дрэў, на што райвыканкамам было вылучана каля 36 тысяч рублёў”, – адказаў Сяргей Мікалаевіч.
Дэлегаты з іншых абласцей задалі пытанне і намесніку старшыні аблвыканкама, што курыруе пытанні будаўніцтва і ЖКГ, Андрэю Бараноўскаму: “Як паспець за сціслы тэрмін правесці буйное і глыбокае добраўпарадкаванне ў маштабах цэлага горада?”. Андрэй Анатольевіч заўважыў: “Каб зрабіць вялікую работу заўтра, займацца трэба ёй ужо сёння. Пакуль будаўнікі шчыруюць у адным горадзе, архітэктары ўжо наведваюцца ў наступны, дзе вызначаецца аб’ем работ, вывучаюць меркаванні і прапановы мясцовых жыхароў, распрацоўваюць праекты. Толькі так, вырашыўшы ўсе адміністрацыйна-падрыхтоўчыя працэдуры, нашыя будаўнікі ўвесну наступнага года могуць “заходзіць” у новы горад і брацца за работу”.

Горад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі

Далей, прыпыніўшыся каля гасцініцы “Прыпяць”, Андрэй Бараноўскі адзначыў новы ўзровень камфорту на аб’екце і паспяшаўся пацікавіцца: ці выходзіць з утрымання гасцініцы прыбытак Петрыкаўскаму райжылкамунгасу? Пасля адказу, што прыбытку пакуль няма, але істотна скараціліся страты, намеснік губернатара рэзюмаваў: “Так быць не павінна. Нам з вамі трэба разумець галоўнае: часы, калі чалавеку было патрэбна койка-месца, даўно мінулі ў нябыт. Грамадзяне зараз прыязджаюць не толькі за начлегам у сучасных прыдатных умовах. Гасцінічны бізнес павінен прапанаваць спектр паслуг. Зараз мы працуем у гарадскім пасёлку Акцябрскі – райцэнтры, параўнальным з Петрыкавам па колькасці насельніцтва і патэнцыяле. Там для кліентаў прапанаваныя вандроўкі па экасцежках, сплаў па вадаёмах на байдарках. Тут жа, на прыродзе, турыстам прапануюць абед на любы густ па папярэдняй замове. Я разумею, пэўная колькасць вашых пастаяльцаў наведвае Петрыкаўшчыну па працоўных пытаннях, але трэба арганізаваць і прэзентаваць работу так, каб гэты працаўнік у наступны раз прыехаў сюды ўжо на адпачынак з сям’ёй. Недалёка нацпарк “Прыпяцкі”, а пра вашыя рыбныя мясціны ведаюць далёка за межамі Беларусі”.

Горад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі

Наступныя прыпынкі ў маршруце дэлегацыі былі зроблены на міні-ЦЭЦ і ў мікрараёне “Паўночны-2”, пасля чаго дэлегаты накіраваліся ў музей прыроды Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.

Горад наведалі камунальнікі з усёй БеларусіГорад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі

Пасля наведвання экспазіцыі распачалося пленарнае пасяджэнне, дзе з вынікамі сваёй работы спецыялістаў жыллёва-камунальнай галіны пазнаёмілі супрацоўнікі Дзяржкантролю. Асобная ўвага тычылася арганізацыі работы ў краіне службы “115”, а завяршылася сустрэча выступленнем намесніка міністра ЖКГ Віталія Смірнова, які звярнуў увагу прысутных на акалічнасцях рэспубліканскага агляду  санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў.

Горад наведалі камунальнікі з усёй БеларусіГорад наведалі камунальнікі з усёй БеларусіГорад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о