Не разгубіцца і паказаць усе свае магчымасці

0
223

Не разгубіцца  і паказаць усе  свае магчымасці

24 студзеня вучаніца Раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Адэліна Прыкота стала Лаўрэатам I ступені VII тэлевізійнага міжнароднага тэлепраекта “Кубак Дружбы” ў намінацыі “Мастацкае слова”, які праходзіў у Мінску.

Паводле слоў педагога Надзеі Слабадзянюк, Адэліна выступала ў намінацыі “Тэатральная творчасць. Мастацкае чытанне” з творам Яраслава Пархуты “Мурашык”.
“Мая вучаніца годна выступіла, шчыра кажучы, мы спадзяваліся на прызавое месца, бо падрыхтоўка да конкурсу была сур’ёзнай: апроч працы над чытаннем, мы яшчэ дэталёва прадумалі вобраз.

Конкурсы падобнага фармату дазваляюць дзіцяці раскрыць усе свае акцёрскія здольнасці, працаваць на вялікую і незнаёмую публіку. Не разгубіцца, калі канкурэнты – навучэнцы знакамітых вельмі моцных школ абласных цэнтраў. Мы з нецярпеннем чакалі, калі абвесцяць вынікі. Пачалі хвалявацца, калі імя дзяўчынкі не было сярод дыпламантаў, думалі, няўжо мы зрабілі штосьці не так?! Але колькі было радасці, калі аб’явілі лаўрэатаў – і мы сярод іх! Канешне, мы будзем працягваць працаваць далей, дзіцяці падабаецца. Мне для творчага тандэму яшчэ не хапае хлопчыка, я ў пошуку юнага таленту”.

Віншуем Адэліну і яе педагога Надзею Слабадзянюк з перамогай.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о