Наколькі паспяховым стане дзіця ў будучыні, залежыць ад таго, як яно будзе развівацца ў раннім узросце, з якім багажом ведаў і камунікатыўных навыкаў прыйдзе ў школу, ці будзе матываваным яго навучанне. Важна разумець, што паспяховасць дзіцяці залежыць яшчэ і ад таго, наколькі сучаснай будзе яго адукацыя.

Паспяховасць дзіцяці  ў сучаснай адукацыі
У нашай установе адукацыі арганізаваныя заняткі аб’яднання па інтарэсах “Інфарматыка без разеткі”. Галоўная асаблівасць – фарміраванне ў дзяцей 5-7 гадоў алгарытмічнай пісьменнасці, падрыхтоўка да навучання ў 1 класе.
На адным з заняткаў дзяўчынкі і хлопчыкі разам з кацянём Алесікам адправіліся на дзень нараджэння да лялькі Машы. Яны прыгатавалі ёй у падарунак каралі, выбудоўвалі зручныя і кароткія дарожкі, працавалі са смайлікамі кацяняці ў картах самаацэнкі.

Маргарыта МІХЕЕВА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дзіцячы сад № 3 г. Петрыкава”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о