Вы думаеце, што цуды бываюць толькі ў казках? А як назваць выпадак, калі дзіця па нейкіх прычынах не можа вымавіць больш за некалькі гукаў, а праз 4 гады ўжо чытае вершы і спявае песні? Гэта ж сапраўднае дзіва! А стварае яго таленавіты педагог-дэфектолаг Тамара Кудзько.

Не прафесія – прызванне

Тамара Аляксееўна – настаўніца Петрыкаўскай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Жыць па законах сумлення – яе запаведзь. На гэтым яна і выхоўвае сваіх вучняў.

Педагагічную дзейнасць пачала 42 гады таму і падаравала магчымасць прыгожа гаварыць многім сваім вучням.

За шматгадовую настаўніцкую працу ў яе склалася свая сістэма, якая даказвае эфектыўнасць на практыцы. Нягледзячы на вялікі вопыт самаадукацыю Тамара Кудзько не прыпыняе ні на хвіліну, нават у вольны час думкі яе пра вучняў, таму што да кожнага з іх патрабуецца індывідуальны падыход.

Дапытлівасць Тамары Аляксееўны заўсёды ўражваюць вопытных калег, маладых спецыялістаў. Відавочныя вынікі працы педагога матывуюць, а бязмерная ўдзячнасць з’яўляюцца заслужанай узнагародай.

Акрамя сваіх адметных прафесійных якасцяў, жанчына карыстаецца павагай у каллектыве, да яе прыслухоўваюцца ўсе без выключэння, і ведаюць, што ў любы час за парадай можна звярнуцца да гэтага выдатнага  спецыяліста, які з радасцю знойдзе адказ на любое пытанне.

Тамара Кудзько з’яўляецца яскравым доказам таго, што настаўнік – больш чым прафесія, настаўнік – гэта прызванне.

Рэгіна НАЗАРАНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о