4 чэрвеня бягучага года ў сталіцы прайшоў адкрыты кохай-кубак акадэміі каратэ па дысцыплінах шатакан каратэ-до.

Не пакінуць шанцу  супернікамУдзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі прадстаўнікі маладзёжна-спартыўнага клуба “Энтузіяст” горада Петрыкава Іван Шабалтас і Іван Сцяпанаў. Хлопцы прынялі ўдзел у пяці дысцыплінах праграмы спаборніцтваў.
Іван Шабалтас у двух відах стаў трэцім, найбольш праявіў сябе ў раздзеле кумітэ, па выніку заняў чацвёртае месца.

Іван Сцяпанаў, як больш вопытны, станавіўся пяць разоў на пастамент, пераможцам станавіўся 2 разы. У раздзеле кумітэ хлопец не пакінуў ніякіх шанцаў супернікам.
Як адзначыў кіраўнік маладзёжна-спартыўнага клуба “Энтузіяст” Міхаіл Сухарэнка, гэтыя спаборніцтвы добра паказалі вынікі працы за мінулы навучальны год.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о