Кожны з нас з’яўляецца неад’емнай часткай прыроды. Аднак мы часта забываемся, што прыгажосць наваколля залежыць ад нас, ад таго, як мы ставімся да яго. Усяго, што акружае нас, можа і не быць, калі людзі не перастануць рабіць з нашай планеты вялікі сметнік. Больш за трэць усіх адходаў, якія ўтвараюцца ў нашых дамах, можна выкарыстоўваць другасна. Дзякуючы вяртанню каштоўных рэсурсаў у цыкл вытворчасці, змяншаюцца аб’ёмы звалак і палігонаў, эканомяцца сыравіна і энергарэсурсы.

Вялікая бяда ад маленькай батарэйкіНе ўсе ведаюць, што выкарыстаныя батарэйкі нельга выкідваць разам са звычайным бытавым смеццем. Вынікі даследаванняў сведчаць: за адзін год сям’я выкарыстоўвае прыкладна 18-19 батарэек. А на звалках аднаго толькі буйнога горада штогод аказваецца больш за 15 мільёнаў аўтаномных крыніц харчавання! Выкідваючы батарэйкі разам з іншымі адходамі, людзі нават не падазраюць, якую шкоду яны наносяць навакольнаму асяроддзю! Гэта вельмі небяспечна, паколькі начынне батарэйкі атрутнае: у ёй утрымліваецца ртуць, кадмій, магній, свінец, волава, нікель, цынк. І ўсе гэтыя цяжкія металы пад уздзеяннем дажджоў, вятроў і святла трапляюць у глебу і грунтавыя воды. Навукоўцы падлічылі: адна пальчыкавая батарэйка забрудзіць 20 квадратных метраў зямлі ці 400 літраў вады!

Сутыкнуўшыся па адзіночцы з праблемай здачы выкарыстаных батарэек, мы вырашылі, згуртаваўшыся разам, паспрабаваць у корані змяніць сітуацыю і абвясцілі акцыю “Здай батарэйку, выратуй свой пасёлак, а значыць і планету!”. Пачалі збіраць батарэйкі, прыцягнулі да гэтага занятку школьнікаў, бацькоў, суседзяў, сяброў і аднавяскоўцаў. У фае школы быў устаноўлены кантэйнер. Усе з энтузіязмам прынялі ўдзел у прыродаахоўнай акцыі. Кожны, хто не выкінуў скарыстаную батарэйку, а здаў яе ў пункт прыёму – ужо ўдзельнік нашага экалагічнага руху! Каб выратаваць нашу Зямлю ад смецця, кожны павінен пачаць з сябе.

Алена СТРАЛКОВА,
бібліятэкар ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о