Нараджэнне дзяцей – пытанне нацыянальнай бяспекі

0
1541

Каб моцна стаяць на сваёй зямлі, нас, беларусаў, павінна быць значна больш – гэта найважнейшая ўмова суверэнітэту, слушна зазначыў Прэзідэнт у сваім пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Так, пытанні дэмаграфічнай бяспекі сёння ўжо тэма не толькі эканамічных мер. Ёсць фактары, якія нівеліруюць усе намаганні дзяржавы па стварэнні спрыяльных умоў для росту насельніцтва. Адзін з іх – заходняя мода на “чайлдфры – свабоду ад дзяцей”.
“Любая папулярызацыя ідэй бяздзетнай сямейнай пары ў нашай інфармацыйнай і культурнай прасторы павінна спыняцца. Любыя ўкідванні такіх завуаліраваных заклікаў, роўна як і ўсе нетрадыцыйныя павевы, – не што іншае, як спроба абязлюдзіць і аслабіць дзяржаву. Ніяк не менш. Такая ідэалогія павінна быць па-за законам”, – бескампрамісны пасыл Прэзідэнта. І з ім нельга не пагадзіцца.

Аднак варта прызнаць і той факт, што мы выгадавалі пакаленне дзяцей, якія ні ў чым не мелі патрэбы, і цяпер яны хочуць як мага даўжэй “пажыць для сябе”, адкладаючы пры гэтым нара-джэнне дзіцяці на няпэўны час. Не ўсе, але сумная тэндэнцыя назіраецца. І яна даволі небяспечная. Падобныя стэрэатыпы трэба мяняць. Ёсць рэчы, якія маладыя людзі проста не могуць зразумець у сілу свайго ўзросту і недастатковага жыццёвага вопыту. Мы, бацькі, і спецыялісты-медыкі павінны растлумачыць раней, чым прыйдзе ўсведамленне, што планаваць нараджэнне дзіцяці ўжо позна, што жыццёвы поспех і нажытыя багацці – нішто, калі іх няма каму перадаць. Нішто не заменіць шчасця бачыць, як працягваецца твой род.

Наколькі праблема, узнятая Прэзідэнтам, актуальна з медыцынскага пункту гледжання і якія наступствы для жаночага здароўя можа мець – з гэтым пытаннем мы звярнуліся да галоўнага ўрача ЦРБ Вольгі Семікопенка.

– Так, сусветная і рэспубліканская трывожная тэндэнцыя да зніжэння нараджальнасці мае месца быць і ў нашым раёне. Парадокс сітуацыі заключаецца яшчэ і ў тым, што ў нашай краіне працуе шэраг сацыяльных праграм, накіраваных на падтрымку маладых сем’яў, абарону мацярынства і дзяцінства, а моладзь кіруецца заходняй ідэалогіяй у сваім нежаданні мець дзяцей. Маўляў, кар’ера важней, ды і для сябе пажыць хочацца.
Паводле слоў галоўнага ўрача ЦРБ, такая пазіцыя мае шкодны не толькі сацыяльны, але і медыцынскі аспект. “Свабода ад дзяцей” – свайго роду пастка для жаночага арганізма, у якую рана ці позна яна трапляе. Так, адмова ад нараджэння дзяцей павышае рызыкі развіцця ракавых захворванняў. Гэта і рак малочнай залозы, і рак яечнікаў, і эндаметрыя. Акрамя таго, як сведчыць сусветная статыстыка, прыхільнікі “чайлдфры” ў большай ступені схільныя да дэпрэсій, напрыклад ад наступстваў разводаў, якімі, часам, заканчваюцца многія “бяздзетныя шлюбы”.

– Безумоўна, з узростам і вопытам жанчыны мяняюць вектар мыслення ў бок нараджэння дзяцей. І вось тут часам здараюцца сапраўдныя жыццёвыя драмы – рэпрадуктыўная функцыя жанчыны ўжо парушана і адзіны выхад – выкарыстанне донарскіх яйкаклетак. Аднак і тут дзяржава прыходзіць на дапамогу сем’ям: з 2021 года ў нашай краіне дзейнічае дзяржаўная падтрымка бясплодных пар у выглядзе прадастаўлення бясплатнага ЭКА. Як бачым, за модным трэнтам на “бяздзетнасць” можна згубіць галоўны сэнс жыцця – шчасце быць бацькамі.

І ў завяршэнне тэмы – слушная цытата ад Прэзідэнта, якая прагучала ў час Паслання: “Сямейная прапаганда – гэта вельмі тонкая работа, якую неабходна праводзіць ва ўсіх сферах жыцця чалавека. Культ паўнавартаснай сям’і з двума і больш дзецьмі павінен быць стылем жыцця беларусаў. Толькі так мы можам быць упэўнены, што наступныя за намі пакаленні будуць прырастаць, а значыць, моцна трымаць суверэнітэт у сваіх руках і гарантавана жыць у міры…”.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о