Далі адказы на пытанні па працоўным заканадаўстве

0
568

Сустрэчу з калектывам Петрыкаўскага ПМС правялі прававы інспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Генадзій Шчалкуноў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак і памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна Алена Панасейка.

Далі адказы на пытанні  па працоўным заканадаўстве Далі адказы на пытанні  па працоўным заканадаўствеПершае пытанне, на якое прысутныя атрымалі тлумачэнне, тычылася парадку дазволу на выкарыстанне персанальных дадзеных працадаўцам. Таксама быў растлумачаны і парадак прадстаўлення працоўных адпачынкаў. Так, згодна з палажэннем артыкулаў 167-170 Працоўнага кодэкса, працоўны адпачынак за другі і наступныя гады прадстаўляецца штогод, згодна з графікам, зацверджаным працадаўцам і ўзгоднены з прафсаюзам.

Пры складанні графіка ўлічваецца пажаданне працаўніка пра час выхаду ў адпачынак, калі гэта не перашкаджае належнай дзейнасці арганізацыі. Асобным катэгорыям работнікаў наймальнік абавязаны запланаваць адпачынак працаўніка па жаданні апошняга ў зручны для яго час. Гэта тычыцца матуль, што выхоўваюць двух ці болей дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, матуль, што выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, асоб мала-дзейшых за 18 гадоў і іншых.

Увага была засяроджана на падаўжэнні кантракта з работнікамі, якія не парушалі працоўную і выканаўчую дысцыпліну. Так, згодна з артыкулам 261 Працоўнага кодэкса, працяг кантракта ажыццяўляецца ў тым выпадку, калі бакі прынялі ўзгодненае рашэнне пра працяг працоўных адносін, заснаваных на кантракце. Калі калектыўнай дамовай арга-нізацыі не прадугледжаны абавязак наймальніка ў падаўжэнні кантракту з добрасумленным работнікам і наймальнікам вырашана прыпыніць працоўныя адносіны ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта, працаўнік не мае права патрабаваць яго падаўжэння.

Таксама наймальнік па ўзгадненні з работнікам абавязаны падоўжыць тэрмін дзеяння кантракта ці заключыць новы кантракт з працаўніком, што добрасумленна працаваў і не парушаў вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны, якому да дасягнення агульнавызначанага пенсійнага ўзросту застаецца не больш двух гадоў – не менш, чым дасягнення вызначанага ўзросту.

Акрамя гэтага, было растлумачана, што работнік мае права на кампенсацыю за рухомы і раз’язны характар работы. Памер кампенсацыі вызначаны палажэннем пра аплату працы прадпрыемства.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о