“Накарміць” глебу, каб атрымаць высокі ўраджай

0
424

У гэтыя апошнія лютаўскія дні сельгаспрадпрыемствы Петрыкаўскага раёна актыўна вядуць назапашванне мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу і ранневеснавыя падкормы раслін. Пра гэта расказаў вядучы аграхімік Петрыкаўскага адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела Уладзімір Ачапоўскі.

“Накарміць” глебу, каб атрымаць высокі ўраджайКожны гаспадар ведае: не ўгнойваўшы агарод у пачатку вясны, увосень можна застацца без ураджаю.

Тая ж логіка мае месца ў сельскай гаспадарцы. Кожны год, пасля восеньскага збору ўраджаю, глеба на палях застаецца без неабходных для росту раслін рэчываў. Размова ідзе пра мінералы, якія ўтрымоўваюць у сабе азот, а таксама пра фосфар, калій.
Каб палі былі прыдатнымі для пасадкі ўраджаю ў наступным годзе, у глебу трэба вярнуць увесь гэты запас рэчываў. У адваротным выпадку, расліны накшталт збожжавых культур папросту не вырастуць.

“Да палявых работ трэба рыхтавацца загадзя. А з пачаткам каляндарнай вясны трэба ўжо запрагацца, – пачаў размову аграхімік Уладзімір Ачапоўскі. – Любы аграном ведае: як накорміш зямлю, такая і аддача будзе. Хто ўносіць аптымальныя дозы мінеральных угнаенняў, атрымлівае 35-50 цэнтнераў збожжа з гектара. Варта адзначыць, што ўгнаенні каштуюць не танна. Назапашванне мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу ідзе паступова.

Па стане на 27 лютага пад яравую сяўбу назапашана 3, 367 тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 30,5% ад плана. На сённяшні дзень мы забяспечаны азотам на 1793,4 тон (38, 2%), фосфарам 131, 1 тон (6,3%), каліем – 1442,8 тон (33,6%).
У перыяд сакавіка-красавіка-мая ўгнаенні яшчэ будуць паступаць. З бюджэту вобласці выдзелены сродкі на набыццё калію ў аб’ёме 8, 960 тон, гэта значыць гаспадаркі будуць забяспечаны гэтым мінералам на 100 %. Таксама ў планах закупка азоту ў эквіваленце да 85 %, фосфару – да 30 %.

Вядома, надвор’е таксама дадае нам падстаў для перажывання за будучы ўраджай. Цяперашнюю зіму з яе тэмпературнымі пад’ёмамі і паніжэннямі, частымі пераходамі праз нуль, снегападамі, а потым дажджамі, прадказальнай не назавеш. Да таго ж, наш рэгіён церпіць ад паводкі”.
Чаму з калійнымі ўгнаеннямі сітуацыя лепшая, Уладзімір Уладзіміравіч адказаў так: таму што яны адносна таннейшыя.

“У гаспадарках не толькі рамантуюць тэхніку перад выхадам у поле, зараз сапраўды асаблівую ўвагу надаюць назапашванню мінеральных угнаенняў: калійныя, азотныя, фосфарныя. Яны багатыя мікраэлементамі. Гэта дазволіць з першых дзён культурам атрымліваць пажыўныя рэчывы па максіму. Сітуацыя лепш за ўсё з наяўнасцю ўгнаенняў – у СУП “Палессе-Аграінвест” і ААТ “Чалюшчавічы”.

Намеснік дырэктара па раслінаводстве СУП “Палессе-Аграінвест” Іван Фешчанка распавёў, што ў СУП “Палессе-Аграінвест” на 50 % закуплена мінеральных угнаенняў. Гэта азоту на 1,050 тон дзеючага рэчыва, фосфару – 315 тон, калію – 970 тон.
“Падрыхтоўка глебы ідзе паступова. Закупку ўзнаенняў мы можам рэалізовываць праз вы-дзеленыя сродкі з абласнога ці раённага бюджэту, праз крэдытаванне і на заробленыя ўласны сродкі праз продаж мяса і малака”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о