Глядзець у будучыню і верыць у сябе

0
917

На малочна-таварнай ферме “Вышалаў” СУП “Палессе-Аграінвест” аператарам машыннага даення працуе Алена Целепун. Перад вячэрняй дойкай жанчына са сціпласцю адзначала, маўляў, не гаваркая я, няма чаго пра мяне пісаць, але, удакладняючы акалічнасці працоўнага графіка, завязалася бяседа.

Глядзець у будучыню  і верыць у сябе– Жыву я ў Петрыкаве. Прачынаюся на працу ў палову 4-й га-дзіны, у пачатку 5-й нас забірае машына, а ў пяць гадзін мы пачынаем ранішнюю дойку, што працягваецца больш за пяць гадзін. Потым даільны зал трэба прыбраць, чыста вымыць, пасля чаго я вяртаюся дадому апоўдня. У 17 гадзін пачынаецца вечаровая дойка – да дому я вяртаюся апоўначы. Працуем па раскла-дзе два праз два дні. Але, ведаеце, прызвычаіцца да графіка работы – нават не палова справы. Галоўнае, на мой погляд, гэта мець жаданне працаваць і, канешне, любіць жывёлу, – распавяла Алена Аляксандраўна.

Глядзець у будучыню  і верыць у сябе Глядзець у будучыню  і верыць у сябеСтатак, які доіць жанчына, налічвае каля паўтысячы галоў, кожная з якіх дае ад 12 літраў малака. Праца, вядома, нялёгкая, але на пытанне пра стому і якаснае выкананне сваіх абавязкаў Аксана Целепун адказвае не задумваючыся: “Сама я вясковая, родам з Капцэвічаў, таму да працы прывучаная з маленства. Самі ведаеце, у 90-я гады складана было на вёсцы, таму бацькі трымалі гаспадарку, мелі немалы ўчастак зямлі.

Зранку я даіла карову, каб зарабіць грошы на ўласныя юнацкія патрэбы – хадзіла ў лес і здавала ягады. Каб падрыхтавацца да школы, мы з сям’ёй капалі бульбу і здавалі яе на гароднінасушыльны завод, што раней працаваў у Капцэвічах”, – узгадала жанчына.

Вядома, работа аператарам машыннага даення не з лёгкіх, але спецыяліст спяшаецца пераканаць, што ўсе цяжкасці з лішкам пакрываюцца выгодамі і маральным задавальненнем ад вынікаў: “Заробак мы атрымліваем годны, акрамя гэтага і натуральную аплату, адносіны ў калектыве скла-ліся цудоўныя ды і стаўленне да нас кіраўніцтва вельмі добрае. Разумееце, усе мы ведаем сваю працу, акрамя гэтага прыемна што-дзень бачыць вынікі сваіх намаганняў. Разумеем, што ўкладаем сілы не дарма. Яшчэ адна станоўчая рыса нашай работы – жывёла. Паглядзіце на нашых буронак: для вас гэта толькі статак ладных кароў, але мы ведаем, што ў кожнай свой нораў і ўсе без выключэння рагулі, як і чалавек, чакаюць увагі і пяшчоты”, – адзначыла суразмоўца.

Алена Аляксандраўна мае дваіх дзетак. Акрамя гэтага, старэйшы сын падарыў ёй шчасце быць бабуляю двух унукаў. Малодшай дачцэ зараз 16 гадоў.
– Дзеці ды ўнукі – таксама неблагі стымул да шчырай працы. Вось што я кажу сваім стажорам, калі яны ўпершыню сутыкаюцца з цяжкасцямі нашай работы: калі на жыццёвым шляху трапляюцца складанасці, трэба не замыкацца на сітуацыі. Трэба глядзець у будучыню, быць упэўненай у сваіх сілах, карыстацца парадамі калег і ўсё атрымаецца!” – падвяла вынік нашай бяседзе Алена Целепун.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о