Апошні дзень дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прынёс незабыўныя моманты для дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. Артысты раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі падрыхтавалі для іх навагоднюю праграму з казачнымі персанажамі, карагодамі, песнямі і танцамі. Святочную атмасферу стваралі не толькі чараўніцтва, увага, клопат, а і, канечне ж, падарункі. Мерапрыемства наведала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Петрыкаўскай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Святлана Сянько.

Марафон дабрыні– У нашай краіне заўсёды надавалася вялікая ўвага дзецям, а ў такія святочныя дні хочацца ўдвая акружыць нашых юных сяброў увагай і клопатам, – адзначыла ў сваім віншавальным слове Святлана Уладзіміраўна. – Кожны маленькі беларус не на слове, а на справе павінен адчуваць, што патрэбен сваёй краіне.

Святлана Уладзіміраўна пажадала ўсім прысутным станоўчых эмоцый і выканання самых запаветных жаданняў у новым годзе і ўручыла ўстанове прыналежнасці для асабістай гігіены дзяцей. На гэтым падарункі не скончыліся. Павіншаваць юных петрыкаўчан прыйшлі прадстаўнікі прыватных арганізацый: кіраўнік ААА “Экагрынпром” Віктар Капыловіч і кіраўнікі ААА “Легрыя” Анатолій Піскун, якія ўручылі ўстанове набор посуду для арганізацыі харчавання навучэнцаў. Акрамя гэтага, прадстаўнікі бізнесу павіншавалі дзяцей салодкімі падарункамі. Між іншым, названыя спонсары актыўныя ўдзельнікі ўсіх дабрачынных акцый, што праводзяцца ў раёне.
Ражство і Новы год – асаблівы час, калі хочацца стварыць сваеасаблівы настрой для дзяцей. У арганізатараў мерапрыемства, гасцей і прысутных гэта атрымалася. І лепшая для іх узнагарода – усмешкі дзяцей і радасць у іх вачах.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о