Нічога cвятога

0
558

На тое, што зараз адбываецца з Рускай праваслаўнай царквой ва Украіне, балюча глядзець: Вярхоўная Рада збіраецца забараніць РПЦ і ўсіх, хто служыць ёй. Захопы храмаў, аблавы на святароў, агляды Кіева-Пячэрскай лаўры, манастыроў – такія дзеянні афіцыйнага Кіева пакідаюць вернікаў без падтрымкі, усяляюць страх і няўпэўненасць. Украіна – класічны прыклад, калі палітыкі выкарыстоўваюць рэлігію ў якасці зброі для захавання сваёй улады.

Трэба прызнаць, што рэлігійны канфлікт на Украіне зара-дзіўся не з пачаткам спецаперацыі. Царква ў краіне-суседцы дастаткова доўгі час сутыкалася з праявай нацыяналізму ў рэлігійнай сферы. Асабліва абвастрылася сітуацыя ў 2018 годзе, калі Украінская праваслаўная царква абвясціла сябе незалежнай. Пачаліся адабранні прыходаў Маскоўскага патрыярхату, а на Заходняй тэрыторыі забараняліся богаслужэнні на рускай мове. Царква ўсе гэтыя гады несла свой крыж, паказваючы, што не з’яўляецца ніякім варожым лагерам, што любіць сваю радзіму, свой народ. З абвастрэннем палітычных адносін, рэлігійную дыскрымінацыю ў суседняй краіне ўжо немагчыма было схаваць і адмаўляць.

На днях Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зрабіў заяву: дзейнасць другой па колькасці прыхаджан царквы ў краіне – Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата – можа быць забаронена. Таксама ён запэўніў, што супраць усіх святароў, абвінавачаных у супрацоўніцтве са сваімі духоўнымі братамі з Расіі, будуць уведзены санкцыі.

Чаго дамагаецца Украінская ўлада сваімі дзеяннямі – выказаць здагадку можна. Галоўная мэта – адарваць як мага больш людзей ад Расіі. Нягледзячы на трагедыю, якую перажываюць нашыя народы, рэлігія сёння – фактычна апошні мост, які іх злучае. Веруючыя моляцца не толькі пра ўстанаўленне справядлівага міру, але і пра захаванне таго адзінства, што звязана з нашай агульнай гісторыяй, культурай, верай. А гэта ўсё тое, ад чаго так хоча адысці ўрад брацкай нам краіны пры дапамозе калектыўнага Захаду.

У імкненні “перабудаваць” свет любой цаной, палітыкі забываюцца, што царква – гэта яшчэ і людзі, якія адчуваюць сябе не толькі прыхаджанамі, але і грамадзянамі сваёй краіны. Мільёнам вернікам даво-дзіцца адчуваць глыбокі душэўны боль і пакуты перад выбарам: вера або Радзіма.

Тое, што адбываецца цяпер на Украіне ў рэлігійным плане – гэта кашчунства. На жаль, будучыня Украінскай праваслаўнай царквы ўжо не залежыць ад яе самой. І абараніць яе рэлігійнае грамадства, а тым больш незалежнасць – на дадзены момант, як бачым, не здольны ніхто.

Святлана Собалева.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о