Польская апазіцыя, якая ў выпадку прыходу да ўлады планавала зносіць агароджу на мяжы з Беларуссю, цяпер вырашыла пакінуць яе і працягваць умацоўваць мяжу, пра гэта заявіў генеральны сакратар партыі “Грамадзянская платформа” Марчын Кервінскі ў эфіры радыёстанцыі Zet.

Мы не будуем сцены з суседзямі

Раней розныя прадстаўнікі апазіцыі выказваліся за знос пасля прыходу да ўлады агароджы, якая нядаўна была ўзведзена на мяжы з нашай краінай.
“Не. Мы ўмацуем мяжу, каб гэтая агароджа была эфектыўнай”, – заявіў Кервінскі, адказваючы на пытанне, ці будзе знесена агароджа пасля таго, як апазіцыя прыйдзе да ўлады.
Нагадаем, што раней Польшча ўстанавіла агароджу на сухапутнай частцы мяжы з Беларуссю. Даўжыня яе складае 186 кіламетраў, вышыня – пяць метраў, кошт – 1,6 мільярда злотых (каля 400 мільёнаў долараў).
Канструкцыю абсталявалі камерамі начнога бачання, датчыкамі руху і іншай электронікай. Па дадзеных Пагранічнай варты Польшчы, з пачатку года на польска-беларускай мяжы зафіксавана больш за 25,5 тысяч спробаў яе незаконнага пераходу.
Як мы бачым, новая ўлада, якія б абяцанні не давала, стрымліваць іх не плануе. Мы працягваем пераконвацца ў тым, што нашыя спробы ўрэгуляваць палітычныя ўзаемаадносіны з заходнімі суседзямі не знаходзяць ніякай падтрымкі. Калі плануюць супрацоўнічаць – ідуць насустрач, а не будуюць сцены.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о