Злачынная палітыка дзеючай улады дастаткова выразна праявіла сябе летась у сітуацыі з бежанцамі. Памятаеце, як палякі ў мароз палівалі жанчын і дзяцей з Бліжняга Усходу ледзяной вадой і хімікатамі? Сёння ў заложніках у польскіх паграчнікаў — вадзіцелі-дальнабойшчыкі.

Вайна супраць бежанцаў працягваецца да гэтага часу. Іх, змучаных, знявечаных, галодных і халодных пастаянна «прымаюць» нашы хлопцы-пагранічнікі. Ёсць сярод бежанцаў і тыя, каму пашанцавала значна менш — іх трупы ўпотай перацягваюцца палякамі да агароджы на граніцы.

І вось першая ахвяра сярод дальнабойшчыкаў. Не вытрымаўшы шматдзённых пакут і здзекаў з боку польскіх «служыцеляў закона» — пагранічнікаў і мытнікаў — памёр кіроўца фуры з Сербіі.

Усім даўно ўжо зразумела: “павольна” прапускаць фуры — гэта не тэхнічная праблема, гэта — палітычнае рашэнне польскіх улад, а можа і не польскіх… Напярэдадні прапускная здольнасць з боку палякаў дасягнула свайго анты рэкорднага мінімуму — усяго 25% машын ад штодзённай нормы, устаноўленай дзелавым пагадненнем паміж нашымі краінамі, а на асобных пунктах яна набліжалася да 15 %. Дальнабойшчыкі «жывуць» у чэргах тыднямі, у нечалавечых умовах, пры адсутнасці мінімальна неабходных камфортных умоў. А зараз вось ужо і паміраюць…

Польскі рэжым, без перабольшання, робіць жыццё людзей, якія перасякаюць мяжу, невыносным. І ўсё гэта спецыяльна робіцца для таго, каб выклікаць незадаволенасць у людзей, нагнятаць абстаноўку, але галоўная мэта — настроіць іх супраць Беларусі. Абывацеляў, дальнабойшчыкаў-рабацяг польская прапаганда грузіць рэальным трызненнем, што ва ўсім вінаваты «крывавы рэжым», і калі б не ўлада ў нашай краіне, усё было б як належыць. Але ж у нашай краіне і з нашага боку ўсё і так, як належыць: пагадненне выконваецца, транспарт ідзе без затрымак і прамаруджванняў! Дзе логіка? Бессэнсоўныя і дурныя разлікі палякаў на тое, што незадаволенасць палыхне на мяжы і будзе накіравана супраць Мінска! З бежанцамі мы гэта ўжо праходзілі…

Але тым не менш, гэта ўсё ўкладаецца ў злачынную логіку Варшавы па стварэнні новых і новых кропак напружання на ўсходнім флангу НАТА. Нічога не выйшла ў іх з беглай апазіцыяй, не атрымалася з мігрантамі, спрабуюць зараз разгайдаць новую тэму ў надзеі задаволіць свае хворыя геапалітычныя амбіцыі.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о