На пасяджэнні пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі і жыллёва-камунальнай гаспадарцы, якая працуе пры раённым Савеце дэпутатаў, было заслухана пытанне выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Будаўніцтва жылля на 2021-2025 гады”.

Дзяржаўная праграма па будаўніцтве жылля  актыўна рэалізуецца на ПетрыкаўшчынеЯк адзначыў у сваім дакладзе начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ягор Шапецька, за 2021–2025 гады ў раёне неабходна ўвесці ў эксплуатацыю 76 700 квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання. Існуючая сістэма льготнага крэдытавання для малых гарадоў, дастатковая колькасць крэдытных рэсурсаў, пастаянны рост чаргі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, дазволілі ў 2021 годзе весці жыллёвае будаўніцтва з перавыкананнем задання (пры заданні 35880 квадратных метраў, фактычна было ўведзена 36225 квадратных метраў – 101,0%).
– У Петрыкаўскім раёне за 2021 год-ІІІ квартал 2022 года палепшылі жыллёвыя ўмовы 103 шматдзетныя сям’і. 70 шматдзетных сем’яў атрымалі кватэры ў шматкватэрных жылых дамах горада Петрыкава, у тым ліку 34 сям’і, якія пражываюць на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў. 33 сям’і пабудавалі індывідуальныя жылыя дамы. Добрымі тэмпамі ідзе будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў у мікрараёне “Паўночны” ў Петрыкаве.

Абмеркаваўшы інфармацыю начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ягора Шапецькі, члены пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў прынялі рашэнне аб мерах выканання гадавога задання па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў у рамках выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Будаўніцтва жылля на 2021-2025 гады”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о