Днямі Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі”, удзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабегу “Сімвал адзінства”, людзей, якія не словам, а справай даказваюць, што беларусы адзіныя і любяць сваю краіну.
Удакладнім, што старт акцыі быў дадзены 12 верасня ў Полацку. За гэты час яе арганізатары аб’ехалі Гродзеншчыну, Віцебшчыну, Брэстчыну. І вось зараз чарга дайшла і да Гомельшчыны.Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Петрыкаўшчына сустракала актывістаў грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі”

Затым удзельнікі аўтапрабегу разам з прадстаўнікамі ўлады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, актывістамі БРСМ, жыхарамі раённага цэнтра і раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ля помніка воінам-вызваліцелям у гарадскім парку.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, рэспубліканская акцыя – глыбока сімвалічная і аб’ядноўвае нас, што ў чарговы раз пацвярджае, што мы адзіны народ і самае дарагое, што ў нас ёсць – гэта незалежная Беларусь. “Падобныя мерапрыемствы вяртаюць нас у гісторыю, прымушаюць супастаўляць факты і рабіць высновы. Мы не павінны забываць урокі гісторыі. Адзінства і патрыятызм – толькі так мы зможам пераадолець усе перашкоды і дасягнуць пастаўленых мэт!”
Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Мікалай Зарубіцкі і яго намеснік Ганна Харута ўручылі памятны сувенір – сімвал адзінства – шасцярэньку, якая разам з шасцярэнькамі іншых раёнаў Беларусі ўтвораць адзіны механізм. Зроблена гэта для таго, каб паказаць: мы адзіныя! Петрыкаўскі раён аддзячыў актывістам тым жа – памятнымі падарункамі!
Важнай часткай мітынгу стала ўсталяванне таблічкі з адлічбоўкай помніка воінам-вызваліцелям. Астатнія таблічкі будуць перададзены старшыням сельвыканкамаў.

Далей госці зрабілі памятнае фота і адправіліся ў спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення з салодкімі падарункамі, дзе правялі акцыю “Патрыёты дзецям”.
Праехаўшы Петрыкаўскі раён, удзельнікі акцыі перадалі эстафету Калінкавічам.
Будны дзень пакінуў пасля сябе яркія ўспаміны, незабыўныя ўражанні ад новых знаёмстваў. Шчырыя эмоцыі захавалі фотаздымкі, якія вы можаце паглядзець на нашым сайце petrikov.by.

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о