У Мышанскай сярэдняй школе другі год запар навучэнцы актыўна спазнаюць азы “акул пяра” на гуртку “Юны журналіст”. Галіна, па словах яго кіраўніка Юліі Нікіцюк, аказалася вельмі папулярнай і запатрабаванай сярод дзяцей.

Юных карэспандэнтаў рыхтуюць у Мышанцы
– Мы вывучаем не толькі жанры журналістыкі, а і вучымся вярстаць газету, рыхтавацца да інтэрв’ю, граматна будаваць і задаваць пытанні, – пачала размову Юлія Аляксандраўна. – На здзіўленне, дзеці вельмі зацікаўлены ў працы. Два гады таму, калі арганізоўвалі аб’яднанне па інтарэсах, я і не падазравала, што ён настолькі стане папулярным у падлеткаў. У час пандэміі мы вырашылі крэатыўна апавясціць бацькоў нашых дзяцей і насельніцтва нашай вёскі пра тое, што адбываецца за сценамі школы. І прыдумалі арыгінальны спосаб – праз нашу газету пад назвай “СЮЖэт”. Імкнемся выпускаць яе раз у месяц. Асноўныя “работнікі” нашай маленькай рэдакцыі – вучні 8-9 класаў.

Юных карэспандэнтаў рыхтуюць у Мышанцы
Варта адзначыць, што кіраўнік Юлія Нікіцюк – выкладчык матэматыкі, але чамусьці выбрала блізкі да філалогіі напрамак.
– Я пагадзілася, таму што, у першую чаргу, гэта цікава мне. Падабаецца даведвацца пра штосьці новае і дзяліцца гэтым з дзецьмі. Па-другое, прыемна весці размовы з навучэнцамі не толькі пра лічбы. У выніку такі мікс знайшоў сваё адлюстраванне ў агульнай працы з дзецьмі. Мы хочам наглядна паказаць, чым займаемся ва ўстанове адукацыі. Асвятляем не толькі акцыі, якія адбываюцца ў нашай школе, але і ў вобласці, і ў рэспубліцы. Нам ёсць чым пахваліцца – гэта перамогі ў конкурсах і алімпіядах розных узроўняў. Рэпартажы пра школьныя вечарыны – любімая справа ў нашых юных карэспандэнтаў. На дадзены момант наша газета па форме больш падобная на лістоўкі, але ў будучым мы плануем змяніць фармат. Таксама марым папасці на экскурсію ў друкарню і рэакцыю мясцовай газеты. За апошнім, упэўнена, справа не стане, пытанне толькі часу (заўв. журналіста).
Юлія Аляксандраўна адзначыла, што стварэнне і выпуск газеты – гэта, безумоўна, працэс творчы. Дзеці падключаюць усе свае дызайнерскія, густавыя здольнасці пашыраюць кругагляд, фарміруюць камунікатыўныя навыкі.
– Праграма будуецца ў асноўным на практычных занятках, на якіх рабяты не толькі набываюць неабходныя веды, уменні, навыкі, але і маюць зносіны з аднагодкамі і дарослымі людзьмі за межамі школы.
Да таго ж, тыя выпускнікі, якія ў будучым абяруць прафесію журналіста, на момант паступлення будуць мець неабходнае партфоліо.
Ну што ж, пажадаем юным калегам поспехаў у іх творчай справе і чакаем да сябе на экскурсію!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о