У нядзелю, 20 лютага, спартыўная зала ДЮСШ Петрыкаўскага раёна прымала турнір па валейболе, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.
Згодна з рэгламентам, да ўдзелу запрашаліся спартыўныя калектывы, колькасцю ад 8 чалавек. Кожны ігрок павінен дасягнуць узросту 16-ці гадоў.
Першапачаткова на спаборніцтвы заявіліся 7 каманд, але на пляцоўцы з’явіліся толькі 5 дружын: першай гарадской і Смятаніцкай школ, Нацпарку “Прыпяцкі”, РАНС і прадстаўнікоў новага пакалення над назвай “Маладзёжка”.
На працягу спаборніцтваў, што праходзілі па кругавой сістэме, даволі хутка вызначыліся фаварыты турніру, бо ўзровень каманд значна адрозніваўся. Так, каманда выратавальнікаў планамерна перамагала на пляцоўцы, дэманструючы то больш высокі клас гульні, то наўпрост ловячы сапернікаў на памылках, за што заканамерна ўзышла на першую прыступку п’едэстала. Крыху не хапіла камандзе СШ № 1 – гэты калектыў быў у той дзень другім. Трэцяе прызавое месца дасталося камандзе Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.
Лепшымі ігракамі турніру былі прызнаныя Мікіта Чырыч з каманды “Маладзёжка”, Аляксей Лашкоўскі, што прадстаўляў дружыну першай гарадской школы, і Юрый Мажар – валейбаліст РАНС.
Прызёраў турніру ўзнагароджвала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, якая пажадала спартсменам моцнага здароўя і далейшай адданасці актыўнаму ладу жыцця. “Мужчыны заўсёды былі і з’яўляюцца нашай апорай і падтрымкай. Мужнасць, адказнасць, надзейнасць, самаахвярнасць – вось тыя якасці, якімі павінен валодаць кожны прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва. А калі малады чалавек знаходзіць у сваім жыцці месца для спорту, то ці не лепшы гэта прыклад для нашай будучыні – падрастаючага пакалення”, – адзначыла Святлана Ула-дзіміраўна.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о