У Беларусі працуе сістэма падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў, як для Узброеных Сіл, так і для іншых сілавых ведамстваў нашай краіны. У абітурыентаў заўсёды ёсць выбар той ці іншай ваеннай спецыяльнасці. Адна з запатрабаваных прафесій – ваенны фінансіст.

Навучанне курсанты праходзяць на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Факультэт лічыцца адным з лепшых у краіне па стане вучэбна-матэрыяльнай базы і сацыяльна-побытавым ўмовам жыцця курсантаў.

Спецыялістаў рыхтуюць на цыкле “Арганізацыя фінансавай дзейнасці войскаў” кафедры тактыкі і агульнаваеннай падрыхтоўкі. Ваенны фінансіст – спецыфічная спецыяльнасць, звязаная з вядзеннем грашовай гаспадаркі, як аднаго з бакоў забеспячэння баявой паўсядзённай дзейнасці войскаў.

Пражыванне і харчаванне курсантаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта. Таксама курсантам штомесяц выплочваецца грашовае забеспячэнне, што залежыць ад воінскага звання, пасады і паспяховасці ў вучобе. Зразумела, для курсантаў створаны выдатныя ўмовы для заняткаў спортам, навукова-даследчыцкай і грамадскай дзейнасці.

Тэрмін навучання – чатыры гады. Па сканчэнні навучання курсант атрымлівае першае воінскае званне офіцэрскага састава – летэнант і кваліфікацыю эканаміста-мэнэджара.

Для паступлення на ваенна-тэхнічны факультэт у БНТУ неабходна срабіць наступныя крокі:

— да 1 красавіка года паступлення падаць заяву ў ваенны камісарыят раёна па месцу жыхарства, да заявытрэба дадаць дакументы згодна парадку прыёма;

— у тэрмін, усталяваны ваенным камісарыятам, прыбыць для праходжання прафессійнага адбору па стану здароўя, фізічнай падрыхтаванасці і прафессійна-псіхалагічнаму паказчыку;

— паспяхова скончыць сярэднюю школу;

— здаць централізаванае тэсціраванне (матэматыку, рускую альбо беларускую і замежную мовы);

— падаць дакументы ў прыёмную камісію ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ.

Аляксандр АДАМОЎСКІ,

ваенны камісар Петрыкаўскага раёна, падпалкоўнік.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о