Водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава

0
524

Кожны чалавек чуў, бачыў ці ўдзельнічаў у хрэсным ходзе. Традыцыйна мы ўяўляем гэтае ўрачыстае царкоўнае шэсце з крыжам, іконамі і харугвамі вакол храма ці паміж аб’ектамі духоўнага шанавання. Тым цікавей было наведаць водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава.

Водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава

Як паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства айцец Георгій, сплаў “Шляхам свяціцеля Макарыя, мітрапаліта Кіеўскага” праходзіць ужо сёмы раз і прымеркаваны да ўшанавання памяці пакутніка, што прыняў смерць ад рук татар у час набажэнства на беразе Прыпяці ў вёсцы Скрыгалаў у 1497 годзе.

Водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава
Адзін з арганізатараў мерапрыемства айцец Георгій

– У першы тыдзень, пасля свята Жывапачатковай Троіцы – часу ўшанавання ўсіх святых, мы наведваемся ў Тураў і пасля набажэнства, пропаведзі епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда мы з дапамогай духавенства Жыткавіцкага благачыння ставім свой лагер. На наступны дзень мы распачынаем свой водны шлях. Большасць выкарыстоўвае байдаркі, з гэтага года мы змайстравалі яшчэ і плыт. Для транспарціроўкі цяжкіх і буйнагабарытных рэчаў мы выкарыстоўваем дзве маторныя лодкі суправаджэння.

Водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава

Водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава
Большасць выкарыстоўвае байдаркі, з гэтага года некаторыя пераадольваюць водны шлях на змайстраваным сёлета плыце
Водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава
Сярод ўдзельнікащ воднага хрэснага ходу – духоўныя асобы, міране, сярод якіх бацькі з дзецьмі, педагогі

Водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава

Водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава

Водны хрэсны ход, адным з прыпынкаў якога быў бераг Прыпяці бліз Петрыкава

Усе ўдзельнікі нашага воднага хрэснага ходу – духоўныя асобы, міране, сярод якіх бацькі з дзецьмі, педагогі – годна пераадольваюць шлях. Вядома, мы маем на мэце не толькі ўмацаванне цела, але і нашага духу. Уявіце, штодня нас сустракаюць і аказваюць дапамогу мясцовыя святары. Тут нам шчыра дапамагае протаіерэй Дзмітрый Пасечнік. Таму мы бязмежна ўдзячныя ўсім, хто сустракае нас на нашым шляху з адкрытым сэрцам і жаданнем дапамогі – адзначыў айцец Георгій.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о