У Петрыкаве прайшоў раённы конкурс “Школьны вальс-2024” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.

Танец суправаджаў чалавека заўсёды. У розныя эпохі ён з’яўляўся часткай культуры, рэлігіі, выхавання, станавіўся прафесіяй, тэрапіяй, забавай, спортам, мастацтвам. Танчылі каралі і прасталюдзіны, арыстакраты і жыхары працоўных раёнаў. Танцы нараджаліся ў акадэміях, у палацах, у трушчобах. Яркі танцавальны конкурс у Петрыкаве з’яўляецца доўгачаканай падзеяй каторы год запар сярод аматараў творчасці.

Практычна ўвесь навучальны год многія вучні старанна рыхтуюцца да падзеі з дапамогай педагогаў, куратараў і бацькоў: шыюць касцюмы, падбіраюць музыку, адточваюць майстэрства, рэалізоўваюць ідэі. Кожны з выпускных класаў імкнецца мовай танца расказаць сваю непаўторную гісторыю вальса. І гэты год не стаў выключэннем.

Журы ацэньвала тэхніку выканання – адпаведнасць рухаў выбранаму танцавальнаму стылю, сінхроннасць, якасць выканання, малюнак танца –перамяшчэнне па пляцоўцы, арыгінальнасць і неардынарнасць ідэі, уменне пераўвасабляцца ў выбраны вобраз, міміку, адпаведнасць рухаў эстэтычным нормам, манеры, відовішчнасць і ўздзеянне на публіку, касцюмы.

Прыхільнікі танца сабраліся ў зале ДЮСШ. Увогуле, на імправізаваную танцавальную пляцоўку фізкультурна-аздараўленчай залы выйшлі танцавальныя пары 17 школ раёна. Шчыра кажучы, гэта быў адзін з самых масавых конкурсаў за апошнія гады.
Навучэнцы дэманстрыравалі сапраўднае шоу танцавальных “па”, арыгінальных касцюмаў, складаных падтрымак, вобразаў. Агучым вынікі танцавальных спаборніцтваў.

Паводле традыцыі танцавальныя пары выступалі ў трох групах з улікам камплектнасці школ.
У першай групе перамогу святкавала танцавальная каманда гімназіі. На другім месцы – вучні сярэдняй школы нумар 1, на трэцім – школьнікі сярэдняй школы № 2.

У другой групе першае месца за камандай Капцэвіцкай сярэдняй школы. На другім месцы – вальсоры з Капаткевічаў, на трэцім – з Мышанкі.

У трэцяй групе першае месца заняла каманда Брынёўскай сярэдняй школы, другое – Пціцкай, трэцяе – Лучыцкай.

Танцоры з Навасёлак атрымалі “Прыз сімпатыі журы” і падарунак ад Петрыкаўскай раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”.

Як распавялі ўдзельнікі мерапрыемства, конкурс – важная частка культурнага жыцця Петрыкаўшчыны. Кожны год танцавальныя каманды імкнуцца паказаць штосьці новае, здзівіць, павысіць сваё майстэрства, прадумаць амаль што кожную дэталь вобраза, ад макіяжу да манікюру. Зразумела, што бывае, калі нешта не атрымліваецца, але зразумела адно – танец выхоўвае ў падлеткаў пачуццё густу, рытму, эстэтыкі, павагі адзін да аднаго, да канкурэнтаў. Гэта важны этап у фарміраванні асобы. Пражыць няпростую атмасферу спаборніцтва і канкурэнцыі – дарагога каштуе.

Арганізатары конкурсу падрыхтавалі для пераможцаў сімвалічныя статуэткі і дыпломы.
Больш фота і відэа вы можаце пабачыць на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс Наш школьны вальс

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о