Падзяка ад вязня канцлагера

0
238

Усё менш застаецца сярод нас відавочцаў той далёкай і страшнай вайны, якая стала адным агульным болем для нашых суайчыннікаў. Напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў раёна наведалі вязняў фашысцкіх канцлагераў. Адна з такіх – Марыя Марозька, жыхарка вёскі Макарычы. Марыя Сцяпанаўна – пастаянны падпісчык нашай газеты, і яна кожны год у маі звяртаецца ў рэдакцыю, каб падзякаваць землякам за клопат пра старэйшае пакаленне. Не стаў выключэннем і сёлетні год.

Падзяка ад вязня канцлагера

– Для мяне было сапраўднае свята, калі з кветкамі, падарункамі, песнямі, танцамі завіталі да мяне дырэктар Петрыкаўскай сеткі публічных бібліятэк, яе намеснік, бібліятэкар, загадчыца сектара па абслугоўванні насельніцтва раённага цэнтра культуры, вакальная група “Народныя напевы” са старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры. Разам з падарункамі я атрымала нешта большае: пачуццё шчырай удзячнасці і падзякі за мірнае неба над галавой, – дзеліцца жанчына.

– Дарагія землякі! Дзякуй за ўвагу і клопат пра нас. Віншую з Днём Перамогі – днём, калі слоў не хапае і эмоцыі перапаўняюць да слёз, калі сэрца сціскаецца пры згадванні пра незабыўную падзею. Жадаю ўсім светлага спакойнага неба і каб нашая памяць захоўвала важнасць гэтага дня!

Запісала Святлана СОБАЛЕВА.
Фота з архіву Петрыкаўскай сеткі публічных бібліятэк.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о