На базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны 6 мая прайшоў другі этап абласнога турніру юных географаў.

Лепшыя знаўцы геаграфіі вызначаныАбласны турнір два гады запар праводзіць геолага-геаграфічны факультэт універсітэта сумесна з Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

У першым туры было зарэгістравана 37 каманд і 148 удзельнікаў з усёй Гомельскай вобласці. Для ўдзелу ў другім туры эксперты адабралі 10 найлепшых праектаў.
Ад нашага раёна за права стаць лепшымі знаўцамі геаграфіі змагалася зборная каманда ў наступным складзе: вучаніца 9 класа Капцэвіцкай сярэдняй школы Кацярына Волкава (настаўнік Дзмітрый Радзько), Арына Каліцька, вучаніца 9 класа сярэдняй школы № 1 (настаўнік Пётр Ястрэмскі), вучань 9 класа з Бабунічаў Андрэй Раўкоўскі (настаўніца Раіса Найдзен), вучаніца 10 класа з Курыцічаў Ангеліна Яцук (настаўніца Марыя Буднік).

Кожны з удзельнікаў унёс свой уклад у камандны выніковы бал на шляху да фіналу.
Капітан каманды Андрэй Раўкоўскі вырашаў заданні мультымедыйнага этапа. Тэставыя заданні, на вызначэнне ўзроўню тэарэтычных ведаў у галіне геаграфіі, выконваліся кожным членам каманды. На заключным этапе каманда прадстаўляла свой праект. Кіраўніком каманды была Раіса Найдзен.
Па выніках двух тураў зборная каманда нашага раёна паказала добры вынік і была адзначана дыпломам 3 ступені.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о