На базе рэсурснага цэнтра па працоўным і прафесійным выхаванні ДУА “Чалюшчавіцкая сярэдняя школа” прайшоў раённы конкурс па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод вучняў X класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Мерапрыемства арганізавана з мэтай удасканалення сістэмы прафесійнай арыентацыі вучняў, стварэння магчымасцяў для набыцця ведаў, уменняў і навыкаў і практычнага вопыту па прафесіі “Гароднінавод”. У конкурсе прынялі ўдзел сем каманд устаноў адукацыі: Навасёлкаўская, Камаровіцкая, Ляскавіцкая, Капаткевіцкая сярэднія школы, Брынёўскі, Пціцкі, Лучыцкі дзіцячыя сады-сярэднія школы. У склад журы была запрошана прадстаўнік КСУП “Чалюшчавічы” Людміла Козінец.

Камандам прыйшлося нялёгка: каб дайсці да фінішу, патрэбна было пераадолець чатыры модулі конкурсу. Кожная каманда была годным сапернікам у барацьбе за першае месца. Падчас першага модуля каманды рэкламавалі прафесію гароднінавода, у другім выконвалі тэставыя заданні, у трэцім – праводзілася праверка практычных уменняў і навыкаў: неабходна было вызначыць від культуры па насенні. Самым напружаным быў момант, калі вучні прадстаўлялі модуль чацвёрты – “Тэхналогія вырошчвання расады гародніны”. Удзельнікі дэманстравалі прэзентацыі і відэаролікі этапаў вырошчвання расады, а затым прадстаўлялі тэматычную выставу “Агарод на падаконніку”, дзе расказвалі пра расаду гародніны і кветкавых культур, вырашчаную самастойна.

Па выніках падліку балаў былі вызначаны пераможцы: першае месца прысуджана камандзе вучняў Камаровіцкай сярэдняй школы (настаўнік Людміла Бакун), другое месца ў Пціцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (настаўнік Святлана Говін), трэцяе месца ў навучэнцаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы (настаўнік Васіль Кудравец).
Конкурс паказаў, што ў нас ёсць надзейны патэнцыял, якому неябыякавы лёс малой радзімы, які здольны вырашаць сур’ёзныя задачы. Сярод вучняў ёсць зацікаўленыя ў набыцці сельскагаспадарчых прафесій.

Ала Жукоўская, кіраўнік рэсурснага цэнтра
па працоўным і прафесійным выхаванні
ДУА “Чалюшчавіцкая сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о