Ліўнёўка ёсць, але карысці няма

0
30

Каля шматкватэрнага дома № 3 па вуліцы акадэміка Каралёва, пасля дажджоў з’яўляецца велізарная лужына, што цягнецца, часам, уздоўж ажно трох пад’ездаў. Гэта стварае нязручнасці не толькі тутэйшым жыхарам кватэр, але і мноству бацькоў з дзецьмі, што водзяць сваіх малых у дзіцячы садок № 3 гэтай дарогай.
Ужо даўно па-над калодзежам для сцёкавых вод парасло кустоўе, лісце ад якога і забівае ліўнёўку. Вада ж, працягам часу, стварыла вакол істотныя паглыбленні і калодзеж аказаўся вышэй узроўню лужын. Такім чынам, напачатку вільгаць убывае ў сістэму вадаадвядзення вельмі марудна з-за забруджанасці ліўнёўкі, а потым значная рэшта яе «стаіць» ужо ніжэй узроўню калодзежа. Спадзяёмся, што камунальныя службы абследуюць гэтае месца і прымуць рашэнне па выпраўленні сітуацыі.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о