У суботу, 22 студзеня, прайшоў другі гульнявы дзень і адпаведна трэці і чацвёрты туры першынства раёна па міні-футболе памяці першага міністра спорту і турызму Беларусі Уладзіміра Рыжанкова.

Канкурэнцыя  нарастае
Нагадаем, пасля стартавага дня спаборніцтваў у лідары, маючы па дзве перамогі, выбіліся “Газавік” і “Ураджай”. Апошняя дружына ўпэўнена абыгарала “Курыцічы” і “Амкал” – 4:1 і 9:1 адпаведна. На адзін мяч меней забілі “Амкалу” газавікі, але іх пераможную серыю прыпыніў “Гарняк”, мінімальна абыграўшы “Газавік” з лікам 4:3. Акрамя гэтага “калійшчыкі” ўнушальна абыгралі самую маладую дружыну турніру “Лігіянер” – 13:2.

Канкурэнцыя  нарастаеКанкурэнцыя  нарастае
Набрала абароты і каманда Петрыкаўскага лясгасу, што ў той дзень была крыху мацней “Курыцічаў” – 4:3 і “разабрала” “лігіянераў” – 6:1.
Такім чынам, паражэнняў за чатыры туры спаборніцтваў не зведалі толькі футбалісты “Ураджая”, што маюць на сваім рахунку 12 ачкоў. Адно паражэнне, тры перамогі і 9 ачкоў у актыве маюць спартыўныя калектывы лясгасу, рудаўпраўлення і газавай службы.

Канкурэнцыя  нарастаеКанкурэнцыя  нарастаеКанкурэнцыя  нарастаеКанкурэнцыя  нарастаеКанкурэнцыя  нарастаеНа пятым прамежкавым месцы, з 3-ма ачкамі за перамогу, уладкаваўся “Лігіянер”. З нулявым рахункам ідуць каманды “Амкар” і “Курыцічы”.
Наступныя гульні першынства адбудуцца ў спартыўнай зале Петрыкаўскай ДЮСШ у суботу, 29 студзеня. Пачатак у 11 гадзін.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о