Канфлікт з працягам

0
203

Калоны трактароў запаланілі вуліцы Бруселя раніцай 1 лютага.

Фермеры ў час саміту заклікалі лідараў Еўрапейскага саюза дапамагчы ў барацьбе з падаткамі, ростам выдаткаў і танным імпартам, піша “Reuters”.

Плошча перад будынкам парламента ЕС была запоўнена трактарамі, фермеры разводзілі вогнішчы і пускалі петарды. Некалькі чалавек закідалі будынак яйкамі. Паводле ацэнак паліцыі, асноўныя магістралі Бруселя былі заблакіраваныя прыкладна тысячай трактароў.

Фермеры – па дадзеных паліцыі, гэта ў асноўным бельгійцы, французы і італьянцы.

Задушлівая бюракратыя, занадта нізкія даходы, бескантрольная замежная канкурэнцыя, рэзкі рост коштаў на паліва, несумленная канкурэнцыя з-за мяжы – праблемы, з якімі сутыкаюцца бельгійскія фермеры.

У выніку канфлікту фермерам удалося дабіцца прыняцця шэрагу мер. Размова ідзе аб прапанове выканаўчай камісіі блока па абмежаванні імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны і аб паслабленні некаторых экалагічных норм у адносінах да вызначаных зямель.

Рашэнняў ад Еўропы чакаюць не толькі фермеры. Так, Эмануэль Макрон правядзе асобныя перамовы з Уршуляй фон дэр Ляйен пра “будучыню еўрапейскай сельскай гаспадаркі”. Французскі лідар мае намер атрымаць гарантыі ад Бруселя, якія дазволяць пацвердзіць праанансаваныя Парыжам меры падтрымкі галіны і пакончыць з супрацьстаяннем на французскіх дарогах.

У пачатку студзеня мы пісалі, як нямецкія фермеры пачалі агульнанацыянальную забастоўку. Зразумела, па тых жа прычынах.
Дарэчы, лідары ЕС на саміце ў Бруселі дамовіліся выдзеліць Украіне 50 мільярдаў еўра ў якасці макрафінансавай дапамогі, паведаміў кіраўнік Еўрасавета.

Дрэнныя навіны для еўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў: еўрапейскія палітычныя лідары гуляюць у небяспечныя гульні. Ні ў кога няма веры ў тое, што кіеўскія ўлады хоць калі-небудзь змогуць ці захочуць вярнуць гэтыя сродкі.
Праблемы ў еўрапейскіх краін будуць толькі нарастаць. Мы бачым, як мяняюцца настроі ў грамадстве, і тыя сігналы, якія ідуць з Берліна і Парыжа…

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о